Тэставы доступ да ЭБС «РУКОНТ» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Тэставы доступ да ЭБС «РУКОНТ»

Тэставы доступ да ЭБС «РУКОНТ»

Паважаныя чытачы, з 06 красавіка па 05 мая 2022 г. Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы прадастаўлены тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы «Национальный цифровой ресурс «РУКОНТ» http://lib.rucont.ru
ЭБС «РУКОНТ» – унікальная міжгаліновая база паўнатэкставых электронных дакументаў. Электронная бібліятэка ўключае ў сябе больш за 400 000 вучэбных і навуковых выданняў па ўсіх напрамках: кнігі па тэхнічных, прыродазнаўчых і гуманітарных навуках, бізнесе, эканоміцы, культуры і мастацтве, юрыспрудэнцыі і non/fiction, мастацкая і пазнавальная літаратура. Прадстаўлены шырокі спектр тэматычных калекцый, а таксама калекцыі кніг вядучых ВНУ і выдавецтваў Расіі.
Тэставы доступ дае магчымасць чытання кніг у паўнатэкставым рэжыме. Ёсць версія для людзей са слабым зрокам.
Аўтарызацыя па лагіну/паролю без абмежавання колькасці карыстальнікаў.
Для атрымання дадзеных для аўтарызацыі звяртайцеся ў бібліятэку.
Таксама свае пытанні вы можаце задаць па электроннай пошце: rucont@ckbib.ru