Бібліяноч «Шляхі Вялікай Перамогі» – 25 красавіка 2025 года. Запрашаем!
16 красавіка 2025 года адбудуцца чарговыя заняткі семінара «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 7. Міжнародныя рэйтынгі: прасоўванне ўніверсітэта і вучонага ў сусветнай навуковай прасторы».
Спікерам выступіць Галынскі Уладзімір Міхайлавіч, намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных сувязяў БДУ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.
У праграме семінара будуць разгледжаны асноўныя міжнародныя рэйтынгі ўніверсітэтаў і іх індыкатары, пазіцыі беларускіх універсітэтаў у іх, пытанні навукаметрыі і павышэння публікацыйнай актыўнасці ППС. Таксама размова пойдзе аб міжнародных навукаметрычных базах дадзеных, будуць дадзены рэкамендацыі (лайфхакі) па падрыхтоўцы рукапісаў і накіраванні іх у часопісы.
Семінар пройдзе ў гібрыдным фармаце (вочны з анлайн-трансляцыяй). Сустрэча са спікерам адбудзецца ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі галоўнага корпуса ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22, каб. 116). Да трансляцыі сустрэчы можна будзе далучыцца пры дапамозе платформы Teams.
Па выніках адукацыйнага семінара ўдзельнікі, якія наведалі заняткі, атрымаюць сертыфікаты, якія будуць улічвацца пры падвядзенні вынікаў рэйтынгу ПВС 2025 г.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца з 03.04.2025 па 14.04.2025 г. (да 12.00) па спасылцы
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc7R6Mc8oVVbTvEIJx316duumSatziPTMFLJsxo-MTmdeE6JQ/viewform
Спасылка на падключэнне да Teams будзе высланая ўсім зарэгістраваным удзельнікам НАПЯРЭДАДНІ семінара.
План заняткаў семінара
Па ўсіх пытаннях звяртацца да загадчыка аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій Святланы Мечыславаўны Місюкевіч (тэл.: 39-65-73, e-mail: misiukevich_sm@grsu.by).
Паважаныя чытачы!
Спяшаемся паведаміць, што ў перыяд з 20.03.2025 па 20.04.2025 прадастаўлены тэставы доступ да навуковых часопісаў на платформе Wanfang Data Non-Chinese Document Discovery System.
Кампанія Wanfang Data заснавана Інстытутам навуковай і тэхнічнай інфармацыі Кітая (Institute of Scientific and Technical Information of China, ISTIC) Міністэрства навукі і тэхналогій КНР. Больш за 25 гадоў з’яўляецца вядучым пастаўшчыком інфармацыйных рэсурсаў Кітая.
NCDDS (Non-Chinese Documents Discovery System) – англамоўная платформа, на якой прадстаўлена калекцыя паўнатэкставых часопісаў кампаніі Wanfang Data па наступных дысцыплінах: матэматыка, біялогія, фізіка, хімія, сацыялогія, эканоміка, філасофія, юрыспрудэнцыя, адукацыя, літаратура, мастацтва, медыцына і інш. З пералікам даступных часопісаў можна азнаёміцца па спасылцы – https://lib.grsu.by/wp-content/uploads/2025/03/English-journals-list.xlsx
Мова дакументаў – англійская, кітайская.
Рэжым доступу: без рэгістрацыі з лакальнай сеткі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Спасылка для доступу: https://globe.wanfangdata.com.hk/en/for.category/periodical/list
У межах Дагавора аб супрацоўніцтве на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы арганізаваны доступ да ўнікальных рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына і створана аддаленая электронная чытальная зала (ЭЧЗ ПБ).
Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б.М. Ельцына – адна з трох нацыянальных бібліятэк Расійскай Федэрацыі. Аб’ём фонду бібліятэкі складае больш за мільён адзінак захоўвання – электронных копій кніжных і перыядычных выданняў, архіўных дакументаў, аўдыё- і відэазапісаў, фатаграфій, навукова-асветніцкіх фільмаў, аўтарэфератаў дысертацый і іншых матэрыялаў.
Частка дакументаў знаходзіцца ў адкрытым доступе на партале Прэзідэнцкай бібліятэкі, поўны ж доступ да рэсурсаў ажыццяўляецца праз аддаленыя электронныя чытальныя залы такія, як наша.
Стварэнне аддаленай ЭЧЗ ПБ адкрывае шырокія магчымасці для правядзення навуковых даследаванняў, а таксама для самастойнага вывучэння гісторыі.
Асноўная аддаленая ЭЧЗ ПБ знаходзіцца ў навуковай бібліятэцы галоўнага корпуса ўніверсітэта (аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій) па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а. Другая аддаленая ЭЧЗ ПБ створана на факультэце гісторыі камунікацыі і турызму па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 303 (звяртацца ў дэканат).
Па ўсіх пытаннях работы з ЭЧЗ ПБ звяртацца да Святланы Мечыславаўны Місюкевіч, загадчыка аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій (тэл.: 39-65-73, e-mail: misiukevich_sm@grsu.by).
19 лютага адбылося адкрыццё фотавернісажу «Я – КУПАЛАВЕЦ».
На экспазіцыі вы ўбачыце фотаздымкі выпускнікоў універсітэта, якія звязалі сваё прафесійнае жыццё з Alma mater. На выставе будуць прадстаўлены фотаальбомы розных гадоў, пачынаючы з першага выпуску Гродзенскага педагагічнага інстытута.
Выстава будзе дзейнічаць да 7 сакавіка ў чытальнай зале галоўнага корпуса ўніверсітэта
(вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 116).
2 і 3 лістапада 2022 года навуковая бібліятэка праводзіць цыкл заняткаў адукацыйнага семінара для навукоўцаў ГрДу імя Янкі Купалы «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 3». Семінар накіраваны на ўдасканаленне навуковай камунікацыі па сродках электронных сэрвісаў і бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама на павышэнне публікацыйнай актыўнасці і рэйтынгу, як навукоўцаў, так і ўніверсітэта.
У праграме семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні: задачы і магчымасці сучасных сістэм выяўлення запазычанняў у навуковых публікацыях (сістэма «Антиплагиат»), функцыянаванне і магчымасці выкарыстання рэсурсаў ЭБС Лань у навуковай і вучэбнай дзейнасці, праекты НЭИКОН для навуковай камунікацыі даследчыкаў, магчымасці платформы EBSCOhost для падрыхтоўкі артыкулаў сусветнага ўзроўню.
Па выніках адукацыйнага семінара ўдзельнікі, якія наведалі ўсе заняткі, атрымаюць сертыфікаты. Сертыфікаты будуць улічвацца пры падвядзенні вынікаў рэйтынгу ПВС 2022 г.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца з 21.10.2022 па 31.10.2022 г. (да 12.00) па спасылцы
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdtcKAVm8yBM22OhnoGk28D9BLSiWKb6gLEwYl6bqSt2tLIRg/viewform
На працягу 12 дзён удзельнікі Летняй школы, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, вывучалі беларускую мову і спасцігалі культурную спадчыну беларускага народа.
Праграма Летняй школы накіраваная на ўдзельнікаў, якія толькі пачынаюць вывучаць беларускую мову і культуру, а таксама на тых, хто жадае паглыбіць свае веды ў гэтым накірунку.
Слухачамі школы сталі прадстаўнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава (Расія), Гейдэльбергскага ўніверсітэта (Германія), а таксама замежныя студэнты Купалаўскага ўніверсітэта. Місія Летняй школы беларускай мовы і культуры – не толькі вывучыць беларускую мову, літаратуру і культуру, але і адкрыць для сябе Беларусь, яе традыцыі і прыгажосць.
Падчас заняткаў па беларускай мове ўдзельнікі знаёміліся з арфаэпічнымі асаблівасцямі беларускай мовы, вывучалі тэматычную лексіку, звярталі ўвагу на адметнасці беларускай арфаграфіі, а таксама выяўлялі спецыфіку культуры беларускага маўлення. З цікавасцю слухачы Летняй школы спазнавалі багаты пласт беларускай фразеалогіі і безэквівалентнай лексікі.
Асобна была звернута ўвага на жанравую і тэматычную разнастайнасць сучаснай беларускай літаратуры, а таксама на творчасць першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, чыё імя носіць наш універсітэт.
У межах знаёмства з нацыянальнай беларускай культурай удзельнікі Летняй школы прынялі ўдзел у майстар-класах па традыцыйным народным ткацтве ў студыі “Суквецце талентаў” Гродзенскага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі, па нацыянальнай кухні з наступнай дэгустацыяй на базе вучэбна-навукова-вытворчай лабараторыі тэхналогіі грамадскага харчавання ГрДУ імя Янкі Купалы.
Запамінальнымі былі наведванне Музея Максіма Багдановіча, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Музея пісанкі ў Сапоцкіне, а таксама экскурсіі “Гродна – горад-казка”, вандроўка на Аўгустоўскі канал, наведванне Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея, Лідскага замка, шклозавода “Нёман” і музея шкла, царквы Раства Багародзіцы ў в. Мажэйкава, аднаго з найпрыгажэйшых помнікаў абарончага дойлідства ХVІ стагоддзя.
Напрыканцы працы Летняй школы ўсе ўдзельнікі прадставілі творчыя праекты, дзе не толькі прадэманстравалі свой узровень валодання беларускай мовай, але і выявілі жаданне ў наступным годзе далучыцца да працы школы.
Мы спадзяёмся, што Летняя школа беларускай мовы і культуры на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы стане штогадовай, а колькасць яе ўдзельнікаў з кожным разам будзе павялічвацца.
Больш фотаздымкаў глядзіце на старонках бібліятэкі ў сацыяльных сетках.
28-29 красавіка 2022 г. бібліятэкар 1 катэгорыі аддзела абслугоўвання навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Міхаіл Пажарыцкі выступіў з дакладам «Купалазнаўства Я.І. Хлябцэвіча» на XVIII Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях, якія адбыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Міхаіл Багданавіч у сваім дакладзе ўсебакова і сістэмна прааналізаваў друкаваныя і рукапісныя працы Я.І. Хлябцэвіча аб шматграннай творчай і культурна-асветнай дзейнасці найярчэйшай зоркі нацыянальнай літаратуры, мастацтва і грамадска-філасофскай думкі Янкі Купалы.
Тэкст дакладу вы можаце знайсці па спасылцы https://elib.grsu.by/doc/82028