Часопіс Візуалізаваных Эксперыментаў – JOVE прадастаўляе бясплатны доступ да матэрыялаў сайта
Часопіс Візуалізаваных Эксперыментаў – JOVE (Journal of Visualized Experiments) прадастаўляе бясплатны доступ да матэрыялаў сайта https://www.jove.com/.
JoVE – гэта рэцэнзаваны навуковы часопіс, публікуе артыкулы ў галіне біялогіі, медыцыны, хіміі і фізікі. Змяшчае больш за 10 000 відэаматэрыялаў, якія дэманструюць эксперыменты, знятыя ў лабараторыях вядучых навукова-даследчых устаноў (у т.л. Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, Гарвардскага ўніверсітэта, Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, Стэнфардскага ўніверсітэта, Кембрыджскага ўніверсітэта, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і інш.). Таксама змяшчае 700 візуалізацый з JoVE Science Education. Артыкулы індэксуюцца ў Web of Science, PubMed, Medline, Scopus.