Семінары навуковай бібліятэкі “Научные коммуникации в профессиональной деятельности: электронные сервисы и библиотечные информационные технологии” – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Семінары навуковай бібліятэкі “Научные коммуникации в профессиональной деятельности: электронные сервисы и библиотечные информационные технологии”

Семінары навуковай бібліятэкі “Научные коммуникации в профессиональной деятельности: электронные сервисы и библиотечные информационные технологии”

Паважаныя калегі!

На падставе рашэння савета па інтэрнацыяналізацыі ад 01.03.2021 г. (пратакол №2) рэгістрацыя на адукацыйныя семінары для выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў ГрДу імя Янкі Купалы з выдачай сертыфікатаў працягнута да 15 сакавіка 2021 г. Заняткі будуць праводзіцца па 4 акадэмічных гадзіны (2 пары) у наступныя дні: 22.03.2021, 29.03.2021, 05.04.2021.

Запрашаем прайсці рэгістрацыю па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScgjuyl7eXbprOY2xBlpr8N9ytakHIxDfDfLhSmZWVT9nbfrw/viewform

Усім, хто зарэгіструецца, будзе зроблена дадатковая рассылка з указаннем аўдыторыі, даты і часу правядзення заняткаў.

План семінараў

Дата Тэма Дадатак
22.03.2021

 

Рэгістрацыя ў  навукаметрычных  базах дадзеных. Стварэнне аўтарскага профілю вучонага. Агляд навукаметрычных баз дадзеных: РІНЦ, Google Scholar, Scopus.
Работа з аўтарскім профілем вучонага. Агляд магчымасці рэдагавання аўтарскага профілю.
29.03.2021 Кнігазабеспячэнне дысцыплін. Заказ літаратуры. Падпіска на перыядычныя выданні. Агляд фонду бібліятэкі для забеспячэння адукацыйнага працэсу. Аналіз попыту на літаратуру, закупленую па заяўкам кафедр.
Пошук высокарэйтынгавых выданняў для публікацыі вынікаў навуковай і даследчай дзейнасці. Агляд даступных ЭІР у лакальнай сетцы ўніверсітэта і магчымасці пошуку выданняў у навукаметрычных базах дадзеных.
05.04.2021 Навуковыя сацыяльныя сеткі. Развіццё навуковых камунікацый з дапамогай электронных сэрвісаў.
Падвядзенне вынікаў. Выдача сертыфікатаў.

Пры неабходнасці ўсе, хто жадае, могуць атрымаць індывідуальную кансультацыю па тэмах семінараў.

Кантактныя асобы:

Грынько Мікалай Уладзіміравіч, дырэктар бібліятэкі, тэл. : 73-19-24.

Місюкевіч Святлана Мечыславаўна, загадчык аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій, тэл. : 74-43-78.