Магчымасць бясплатнай публікацыі ў часопісах міжнароднага навуковага выдавецтва Wiley для беларускіх вучоных – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Магчымасць бясплатнай публікацыі ў часопісах міжнароднага навуковага выдавецтва Wiley для беларускіх вучоных

Магчымасць бясплатнай публікацыі ў часопісах міжнароднага навуковага выдавецтва Wiley для беларускіх вучоных

Wiley – адно з найбуйнейшых і аўтарытэтных міжнародных выдавецтваў, якое выпускае акадэмічныя выданні і навуковую рэцэнзаваную перыёдыку па гуманітарных, грамадскіх, дакладных навуках і медыцыне.

Для аўтараў з Беларусі выдавецтва прадастаўляе магчымасць публікацыі навуковых артыкулаў у часопісах Wiley Open Access без платы за разгляд і падрыхтоўку артыкула да публікацыі (APC, Article Processing Charges). Звярніце ўвагу, што сярэдні кошт APC складае 1724 еўра.

Усе артыкулы, апублікаваныя ў часопісах Wiley Open Access, адразу ж даступныя для свабоднага чытання, запампоўкі і распаўсюджання, што спрыяе эфектыўнаму прасоўванню вынікаў навуковых даследаванняў.

Пералік часопісаў адкрытага доступу Wiley (ёсць сартаванне па прадметнай вобласці).

Інфармацыя па падачы артыкулаў у часопісы адкрытага доступу выдавецтва Wiley.