26–27 мая 2021 г. «Берковские чтения. Книжная культура в контексте международных контактов»
Запрашаем прыняць удзел у працы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Берковские чтения. Книжная культура в контексте международных контактов», заснаванай у гонар П.Н. Беркова (1896-1969) – літаратуразнаўца, бібліёграфа, кнігазнаўцы і гісторыка літаратуры. Канферэнцыя адбудзецца 26-27 мая 2021 г. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Тэмы для абмеркавання:
- Культура кнігі: якасныя межы.
- Сімбіёз кніжнай і электроннай культур. Сістэмны падыход. Сацыякультурныя наступствы трансфармацыі.
- Кніга ў сучасным грамадстве: сацыялагічнае вымярэнне.
- Кніжныя калекцыі і зборы кніг у гісторыка-культурным аспекце. Рукапісныя помнікі. Актуальныя напрамкі бібліятэчнай, музейнай і архіўнай дзейнасці.
- Чытанне як сацыякультурная з’ява. Аспекты трансфармацыі. Электроннае чытанне (тэхналогіі навучання і адукацыі).
- Энцыклапедыстыка і біяграфіка як фактары захавання гістарычнай памяці.
- Энцыклапедыя ў XXI ст.: праблемы стварэння.
Пры правядзенні канферэнцыі будзе ўлічвацца санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя, што, магчыма, паўплывае на фармат правядзення мерапрыемства on-line / off-line.
Падрабязная інфармацыя на сайце канферэнцыі http://csl.bas-net.by/berkov_conf/inform.asp.