Квэст-гульня «Купалаў след у Alma-mater» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Квэст-гульня «Купалаў след у Alma-mater»

Квэст-гульня «Купалаў след у Alma-mater»

7 красавіка на базе навуковай бібліятэкі прайшла квэст-гульня «Купалаў след у Alma-mater» для студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта.

Удзел у гульні прынялі 11 каманд з розных факультэтаў.

Мерапрыемства прадугледжвала праходжанне пэўных кропак, на кожнай з якіх каманда выконвала пэўныя заданні, а таксама атрымлівала падказку куды рухацца далей. Удзельнікі разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, загадкі, збіралі пазлы, рашалі матэматычныя задачкі, займаліся пошукамі схаваных прадметаў…

Заданні сённяшняга квэсту былі тым ці іншым чынам звязаныя з асобаю Янкі Купалы.

Усе ўдзельнікі атрымалі падзякі, памятныя і салодкія падарункі.

Асобным падарункам узнагароджана каманда педагагічнага факультэта за перамогу ў фінальным бліц-апытанні.

 

А пераможцамі квэсту сталі:

1 месца – каманда факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання.

2 месца – каманда інжынерна-будаўнічага факультэта.

3 месца – каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

 

Віншуем пераможцаў!

 

P.S. Больш фота ў сацыяльных сетках