Вебінары ад кампаніі Clarivate
Пачаўся навучальны год і кампанія Clarivate працягвае правядзенне бясплатных вэбінараў, якія будуць карыснымі студэнтам, аспірантам, навуковым супрацоўнікам. Традыцыйна прапаноўваецца тры серыі па магчамасцях пошуку і аналізу навуковай літаратуры ў Web of Science, пошуку найбольш значных выданняў для публікацыі асабістых вынікаў JCR, выкарыстанню Reference Manager EndNote для карэктнага афармлення спіса літаратуры курсавых, дысертацый, артыкулаў, прэзентацый дасягненняў вучонага EndNote, асноў акадэмічнага пісьма. За ўдзел у кожным вэбінары прадуглдежаны сертыфікат удзельніка, такім чынам, вэбінары можна ўключаць у вучэбны працэс.
Графік вэбінараў даступны па спасылцы https://clarivate.ru/webinars.
Вэбінары пройдуць з 15 па 30 верасня з выкарыстаннем платформы Webex. Неабходна папярэдняя рэгістрацыя.
Таксама 18 верасня 11:00-13:00 запланаваны ўнікальны вэбінар «Оценка научных публикаций: современные инструменты и их корректное применение», які правядуць два лектары.
Тэма 1: «Ответственная наукометрия: данные и показатели».
Лектар: Валянцін Богараў, кіраўнік аддзела адукацыйных праграм, Clarivate.
Анонс: Дадзеныя аб публікацыйнай актыўнасці шырока выкарыстоўваюцца для ацэнкі навуковай прадукцыйнасці ў розных краінах свту, на іх аснове ствараюцца розныя навукаметрычныя паказчыкі. Спачатку будзе коратка разгледжана гісторыя стварэння сучасных навукаметрычных паказчыкаў. Аснова якаснага навукаметрычнага аналізу – якасныя дадзеныя. Праблемы, звязаныя з дадзенымі аб публікацыйнай актыўнасці. Ключавыя навукаметрычныя паказчыкі, іх магчымасці і абмежаванні.
Тэма 2: «Система «Антиплагиат»: корректное использование редакторами и авторами современных инструментов обнаружения заимствования».
Лектар: Юрый Чэховіч, выканаўчы дырэктар кампаніі Антыплагіят, к.ф.-м.н.
Анонс: Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі зрабілі даступнымі велізарныя масівы інфармацыі, у тым ліку, вялікаю колькасць навуковых публікацый сучаснаму аўтару. Без вывучэння гэтых публікацый правядзенне навуковых даследаванняў высокай якасці часта аказваецца немагчымым. Як аўтару выкарыстоўваць тэксты публікацый другіх аўтараў і не аказацца абвінавачаным у плагіяце? Ці можа аўтар выкарыстоўваць тэксты сваіх папярэдніх работ? Як прымаць рашэнне рэдактару пры праверцы работ на наяўнасць запазычанняў? Як не дапусціць публікацыі работ з парушэннямі навуковай этыкі і не спудзіць, пры гэтым, добрасумленных аўтараў? Выступленне будзе прысвечана гэтым і многім іншым пытанням.
Рэгістрацыя https://bit.ly/3l4fodB. Неабходна запоўніць анкету, націснуўшы Register