Фундаментальная праца навукоўцы
Прапануем пазнаёміцца з фундаментальнай працай «ФРАЗЕАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК ГАВОРАК ГРОДЗЕНШЧЫНЫ»
Аўтар: ДАНІЛОВІЧ Мікалай Аляксандравіч, доктар філалагічных навук, прафесар
- Слоўнік змяшчае каля васьмі тысяч фразеалагізмаў беларускай дыялектнай мовы, запісаных у другой палове ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя ў розных раёнах Гродзенскай вобласці, а таксама ў памежных раёнах Брэсцкай, Мінскай, Віцебскай абласцей.
- Тып слоўніка – тлумачальны, недыферэнцыйны, зводны.
- Даецца семантычная, граматычная, стылістычная, а часам і этымалагічная характарыстыка фразеалагізмаў.
- Змешчаны багаты ілюстрацыйны матэрыял з жывога народнага маўлення.
- Слоўнік пабудаваны паводле новых, упершыню распрацаваных аўтарам прынцыпаў складання, што робіць выданне не толькі цікавым для чытання, але і зручным для карыстання даведнікам, у якім фразеалагізм можна адшукаць хутка, у адным вызначаным месцы без адсылак.
- Адрасаваны навукоўцам-філолагам, настаўнікам, гісторыкам, этнографам, пісьменнікам, журналістам, усім, каму дорага беларускае слова.
Пазнаёміцца са слоўнікам можна ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе вул. Ажэшкі 22, аўд. 116 (Філіял 2)