Прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі бібліятэчных супрацоўнікаў
З 25 кастрычніка па 5 лістапада 2021 года на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі “Сучасныя тэхналогіі бібліятэчнай справы” для супрацоўнікаў бібліятэкі. У межах курсаў асаблівая ўвага была нададзена прававым асновам дзейнасці бібліятэк устаноў адукацыі, выкарыстанню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у бібліятэчнай працы, ролі бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі ў арганізацыі асноўных працэсаў. Актуальнымі былі псіхалагічныя трэнінгі па тэмах: “Псіхалагічная прафілактыка прафесійнай дэфармацыі асобы супрацоўніка бібліятэкі” і “Стрэс-копінг у прафесійнай дзейнасці супрацоўніка бібліятэкі”.
Удзельнікамі курсаў былі як супрацоўнікі навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы, так і калегі з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага політэхнічнага каледжа. Лектарамі – супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, БДУ, БНТУ і НББ.
Па словах старшыні ББА, дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзіміра Кулажанка, Купалаўскі ўніверсітэт – адзіны рэгіянальны ўніверсітэт, дзе рэгулярна праводзяцца курсы павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў бібліятэк.
Пасля паспяховай здачы заліку ўсім удзельнікам курсаў былі ўручаны пасведчанні павышэння кваліфікацыі.