Серыя вэбінараў ад кампаніі Clarivate – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Серыя вэбінараў ад кампаніі Clarivate

Серыя вэбінараў ад кампаніі Clarivate

Кампанія Clarivate прапаноўвае вашай увазе эксперыментальную серыю вэбінараў.

У лістападзе і снежні будуць разгледжаны 8 тэм, якія выклікаюць найбольшую колькасць пытанняў у слухачоў ці не разглядаюцца на стандартных серыях вэбінараў Clarivate.

Кожны вэбінар паўтараецца 3 разы на дзень, выбірайце зручны час, працягласць заняткаў 45 хвілін, акрамя асноўнага матэрыялу будуць дадзены адказы на пытанні слухачоў, якія яны пакінуць у анкеце пры рэгістрацыі.

Для рэгістрацыі, перайшоўшы па выбранай спасылцы, націсніце Registration і запоўніце анкету.

Тым, хто праслухае не менш за 90% асноўнага часу вэбінара на працягу 2 дзён будзе высланы сертыфікат удзельніка. Сертыфікат па кожнай тэме асобны.

4 лістапада 2020, серада

Web of Science: поиск и анализ грантовой поддержки.

Інфармацыя пра грантавую падтрымку часта ўказваецца ў публікацыях. З 2008 года гэтыя дадзеныя таксама індэксуюцца ў Web of Science Core Collection і, пры неабходнасці, дапаўняюцца з іншых крыніц. Якія фонды фінансавалі даследаванні, што нас цікавяць? Што фінансаваў пэўны фонд? Хто з вучоных атрымаў фінансаванне ад грантадаўцы? Як з імі звязацца? Якія публікацыі былі ў вучоных у межах дадзенага праекта? Як захаваць атрыманыя дадзеныя? На што неабходна звярнуць увагу пры падрыхтоўцы грантавай заяўкі? Адказы на вашы пытанні.

Рэгістрацыя (GMT+3, маскоўскі час)

7:00–7:45 https://bit.ly/3oE7bi2

10:00–10:45 https://bit.ly/3mpC73n

13:00–13:45 https://bit.ly/37LXHv8

 6 лістапада, пятніца

Многообразие идентификаторов авторов: Publons, ORCID, ResearchGate, Google Scholar  

У чым складанасці ідэнтыфікацыі работ вучонага? Якія ёсць шляхі вырашэння гэтай праблемы? Навошта такая разнастайнасць профіляў? Ці можна абмежавацца адным? Хто мае права і павінен запаўняць аўтарскія профілі? Як спрасціць працу з профілямі? Чаму ўсюды розны індэкс Хірша? Адказы на вашы пытанні.

Рэгістрацыя

7:00–7:45  https://bit.ly/34x0bvl

10:00–10:45 https://bit.ly/3kyHpJz

13:00–13:45 https://bit.ly/3e7xvvV

11 лістапада, серада

EndNote: оформление библиографии статьи по формату журнала в один клик

Якія фарматы афармлення спісаў літаратуры існуюць? Па якім фармаце аформіць спіс літаратуры ў выбраным выданні? Дзе яго знайсці? Што такое рэферэнс-менеджэры? Як наладзіць працу EndNote? Як стварыць і папаўняць калекцыю? Ці можна самаму дадаць інфармацыю пра артыкул? Выкарыстанне Cite While You Write™. Адказы на вашы пытанні.

Рэгістрацыя

7:00–7:45  https://bit.ly/3jxR15R

10:00–10:45 https://bit.ly/3kyHGw5

13:00–13:45 https://bit.ly/3ksMVxf

 12 лістапада, чацвер

Оценка публикационной активности организации с помощью WoS and InCites

Калі, навошта і каму неабходна ацэньваць публікацыйную дзейнасць арганізацыі? Як стварыць і экспартаваць у неабходным фармаце спіс публікацый арганізацыі за пэўныя гады? Якія работы (не)могуць трапіць у профіль арганізацыі? Як яго стварыць і падтрымліваць у актуальным стане? Якія паказчыкі можна паглядзець? Як знайсці найбольш аптымальныя арганізацыі-партнёры для выканання праекта па сваёй тэме? Адказы на вашы пытанні.

Рэгістрацыя

7:00–7:45 https://bit.ly/2HD7w3k

10:00–10:45 https://bit.ly/3mDKIjp

13:00–13:45 https://bit.ly/35GUytX

 1 снежня, аўторак

Вступление в наукометрию

Часам навукаметрычныя паказчыкі выкарыстоўваюцца не па прызначэнні, што прыводзіць да непаразумення мажлівасцей і каштоўнасці гэтай навукі. Разгледзім мэты, задачы і функцыі навукаметрыі. Абсалютныя і нармалізаваныя паказчыкі, іх магчымасці і абмежаванні. Карэктнае і некарэктнае прымяненне. Адказы на вашы пытанні.

Рэгістрацыя

7:00–7:45 https://bit.ly/3julcLf

10:00–10:45 https://bit.ly/2JbCzEj

13:00–13:45 https://bit.ly/3dXJsV4

 3 снежня, чацвер

Поиск в пристатейной литературе: доступные сокровища Web of Science 

Пры індэксацыі дадзеных на платформе Web of Science праіндэксавана больш за 1,8 млрд спасылак бібліяграфічных спісаў. Аналіз гэтых дадзеных дазваляе паглядзець: дзе, калі, кім цытаваліся вашы працы, апублікаваныя ў выданнях, якія не праіндэксаваны ў Web of Science. І захаваць гэтыя дадзеныя. Даведацца як пэўная работа паўплывала на развіццё навуковага кірунку. Адказы на вашы пытанні.

Рэгістрацыя

7:00–7:45 https://bit.ly/34wMuwj

10:00–10:45 https://bit.ly/37LDFki

13:00–13:45 https://bit.ly/34ufAfS

7 снежня, панядзелак

Подобрать журнал для публикации и не ошибиться с выбором 

У свеце больш за 100 тысяч часопісаў, якія сцвярджаюць, што з’яўляюцца навуковымі. Па якіх крытэрыях выбіраюць часопіс для публікацыі? Ці можна надрукавацца бясплатна? Калі часопіс адкрытага доступу, то які кошт? Як праверыць ці індэксуецца выданне ў Web of Science Core Collection? Што такое “драпежніцкія” выданні? Якія ў іх адметныя асаблівасці? Адказы на вашы пытанні.

Рэгістрацыя

7:00–7:45 https://bit.ly/2HBFmpG

10:00–10:45 https://bit.ly/3dXcQe4

13:00–13:45 https://bit.ly/34yVm4K

 8 снежня, аўторак

Web of Science: новый интерфейс, новые возможности, новые функции 

Са студзеня 2021 года ў Web of Science  будзе новы інтэрфейс. Што зменіцца? Як карыстацца? Якія ёсць новыя функцыі? Пакрокавае відэакіраўніцтва для пачынаючых і вопытных карыстальнікаў. Адказы на вашы пытанні.

Рэгістрацыя

7:00–7:45 https://bit.ly/37K2e11

10:00–10:45 https://bit.ly/2HGsgXP

13:00–13:45 https://bit.ly/3mq5in1

 

Графік традыцыйнай серыі вэбінараў https://clarivate.ru/webinars