Аддаленая электронная чытальная зала Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына
У межах Дагавора аб супрацоўніцтве на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы арганізаваны доступ да ўнікальных рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына і створана аддаленая электронная чытальная зала (ЭЧЗ ПБ).
Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б.М. Ельцына – адна з трох нацыянальных бібліятэк Расійскай Федэрацыі. Аб’ём фонду бібліятэкі складае больш за мільён адзінак захоўвання – электронных копій кніжных і перыядычных выданняў, архіўных дакументаў, аўдыё- і відэазапісаў, фатаграфій, навукова-асветніцкіх фільмаў, аўтарэфератаў дысертацый і іншых матэрыялаў.
Частка дакументаў знаходзіцца ў адкрытым доступе на партале Прэзідэнцкай бібліятэкі, поўны ж доступ да рэсурсаў ажыццяўляецца праз аддаленыя электронныя чытальныя залы такія, як наша.
Стварэнне аддаленай ЭЧЗ ПБ адкрывае шырокія магчымасці для правядзення навуковых даследаванняў, а таксама для самастойнага вывучэння гісторыі.
Асноўная аддаленая ЭЧЗ ПБ знаходзіцца ў навуковай бібліятэцы галоўнага корпуса ўніверсітэта (аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій) па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а. Другая аддаленая ЭЧЗ ПБ створана на факультэце гісторыі камунікацыі і турызму па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 303 (звяртацца ў дэканат).
Па ўсіх пытаннях работы з ЭЧЗ ПБ звяртацца да Святланы Мечыславаўны Місюкевіч, загадчыка аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій (тэл.: 39-65-73, e-mail: misiukevich_sm@grsu.by).