Запрашаем прыняць удзел у выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Скарб душы: Велікодныя матывы ў творчасці Купалаўцаў» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Запрашаем прыняць удзел у выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Скарб душы: Велікодныя матывы ў творчасці Купалаўцаў»

Запрашаем прыняць удзел у выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Скарб душы: Велікодныя матывы ў творчасці Купалаўцаў»

Паважаныя Купалаўцы! Запрашаем прыняць удзел у выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы «Скарб душы: велікодныя матывы ў творчасці Купалаўцаў» (Распараджэнне ад 10.03.2023 № 64).

Выстава адбудзецца ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі ў галоўным корпусе ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22, каб. 116) з 03 па 21 красавіка 2023 г.

У перыяд да 30 сакавіка просім усіх, хто жадае прадэманстраваць свае творчыя працы, прынесці ў бібліятэку творчыя вырабы (вул. Ажэшкі, 22, каб. 116, адказная асоба – Галаюх Жанна Мікалаеўна, намеснік дырэктара бібліятэкі, тэл.: 73-19-24, Місюкевіч Святлана Мечыславаўна – загадчык аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій, тэл.: 39-65-73). У творчых вырабах павінна адлюстроўвацца тэма Вялікадня.