Тэставы доступ да калекцый выдавецтва Праспект на платформе ЭБС «Лань» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Тэставы доступ да калекцый выдавецтва Праспект на платформе ЭБС «Лань»

Тэставы доступ да калекцый выдавецтва Праспект на платформе ЭБС «Лань»

Чытачам нашай бібліятэкі па 30 лістапада прадастаўлены тэставы доступ да калекцый выдавецтва Праспект на платформе ЭБС “Лань” https://e.lanbook.com

Выдавецтва “Праспект” выпускае кнігі па юрыспрудэнцыі, эканоміцы, псіхалогіі, філасофіі, замежных мовах, гісторыі, прыродазнаўчых навуках і іншых накірунках. Усе выданні падрыхтаваны вядучымі спецыялістамі і аўтарскімі калектывамі Расіі.

Калекцыя “Права. Юрыдычныя навукі” ўключае выданні па адміністрацыйным, грамадзянскім, міжнародным, муніцыпальным, сямейным, страхавым, працоўным, прыватным і іншых відах правоў, а таксама выданні па адвакатуры, выканаўчым і судовым справаводстве.

Калекцыя “Эканоміка і менеджмент” уключае вучэбную літаратуру па эканоміцы, справаводству, лагістыцы, маркетынгу, менеджменту, падатках і падаткаабкладанню, статыстыцы, страхаванню, мытнай справе, кіраванні персаналам, цэнаўтварэнні, фінансах і крэдытах.

Калекцыя “Сацыяльна-гуманітарныя навукі” ўключае вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, манаграфіі і практыкумы па гісторыі, канфлікталогіі, культуралогіі, мастацтву, логіцы, навуказнаўству, дакументазнаўству, архівазнаўству, паліталогіі, грамадазнаўству, сацыялогіі і філасофіі.

Калекцыя “Мовазнаўства і літаратуразнаўства” ўключае ў сябе кнігі па англійскай, іспанскай, нямецкай і французскай мовах, перакладазнаўству, рыторыцы, сучаснай рускай мове, рускай літаратуры і літаратуразнаўству.

Калекцыя “Псіхалогія. Педагогіка” ўключае вучэбнікі, вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, манаграфіі, навукова-папулярную літаратуру, публіцыстыку, метадычныя ўказанні і рэкамендацыі па педагогіцы, педагогіцы вышэйшай адукацыі, псіхалогіі, псіхалогіі службовай дзейнасці, практычнай псіхалогіі, а таксама сацыяльнай педагогіцы і псіхалогіі.

Для прагляду даступных выданняў карыстайцеся тэматычным рубрыкатарам (вялікае меню злева) ці “Пошукам па сістэме” https://e.lanbook.com/books. Акцівіруйце курсор “Паказваць выдавецтвы”.

*Рубрыкі, у якіх ёсць даступныя для чытання кнігі, абазначаны сінім колерам, недаступны кантэнт адзначаны шэрым.

 *У пошукавай форме вы можаце шукаць кнігу па аўтару, яе назве, кантэксту.

Рэгістрацыя ў ЭБС ЛАНЬ >>