Адбылася прэзентацыя кнігі Алены Бабіч «Кніга пра цуды» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Адбылася прэзентацыя кнігі Алены Бабіч «Кніга пра цуды»

Адбылася прэзентацыя кнігі Алены Бабіч «Кніга пра цуды»

У межах супрацоўніцтва Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» 26 мая ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі (Ажэшкі, 22, аўд. 116) адбылася прэзентацыя кнігі Алены Бабіч «Кніга пра цуды» (пра абраз Божай Маці «Усецарыца» ў храме святога Архангела Міхаіла ў в. Сынкавічы).

Што такое цуд? Ці ёсць алгарытм, які да яго вядзе, з кім здараюцца цуды, як да іх ставяцца ў хрысціянскім свеце – гэтыя пытанні аўтар задае людзям, якія дзякуюць за дапамогу Багародзіцы перад яе цудатворным абразам «Усецарыца» ў храме святога Архангела Міхаіла ў маленькай вёсачцы Сынкавічы.

Дадзеная прэзентацыя была арганізавана сумесна з протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым, настаяцелем Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы, каардынатарам супрацоўніцтва паміж Гродзенскай епархіяй і Купалаўскім універсітэтам. На сустрэчы прысутнічаў іерэй храма Архангела Міхаіла ў в. Сынкавічы Віталь Шостыр, які расказаў пра гісторыю царквы абарончага тыпу і пра з’яўленне абраза ў храме.

Азнаёміцца з кнігай можна ў навуковай бібліятэцы.