Кніжныя выставы да Года народнага адзінства – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Кніжныя выставы да Года народнага адзінства

Кніжныя выставы да Года народнага адзінства

Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі шэраг кніжных выстаў, прымеркаваных да Года народнага адзінства. Тут прадстаўлены навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі, даведнікі пра грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё, гісторыю і сучаснасць Рэспублікі Беларусь.

На працягу года запланаваны і іншыя мерапрыемствы, сярод якіх конкурс дзіцячага малюнка “Свет сяброўства, адзінства”, відэапрэзентацыя “Адлюстраванне народнага адзінства ў творчасці беларускіх пісьменнікаў”, выстава творчых работ супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы “Скарб душы: аб’яднанне традыцый праз творчасць”, а таксама шэраг іншых тэматычных экспазіцый.