Запрашаем прыняць удзел у 7 модулі семінара для выкладчыкаў «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Запрашаем прыняць удзел у 7 модулі семінара для выкладчыкаў «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі»

Запрашаем прыняць удзел у 7 модулі семінара для выкладчыкаў «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі»

16 красавіка 2025 года адбудуцца чарговыя заняткі семінара «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 7. Міжнародныя рэйтынгі: прасоўванне ўніверсітэта і вучонага ў сусветнай навуковай прасторы».

Спікерам выступіць Галынскі Уладзімір Міхайлавіч, намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных сувязяў БДУ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

У праграме семінара будуць разгледжаны асноўныя міжнародныя рэйтынгі ўніверсітэтаў і іх індыкатары, пазіцыі беларускіх універсітэтаў у іх, пытанні навукаметрыі і павышэння публікацыйнай актыўнасці ППС. Таксама размова пойдзе аб міжнародных навукаметрычных базах дадзеных, будуць дадзены рэкамендацыі (лайфхакі) па падрыхтоўцы рукапісаў і накіраванні іх у часопісы.

Семінар пройдзе ў гібрыдным фармаце (вочны з анлайн-трансляцыяй). Сустрэча са спікерам адбудзецца ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі галоўнага корпуса ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22, каб. 116). Да трансляцыі сустрэчы можна будзе далучыцца пры дапамозе платформы Teams.

Па выніках адукацыйнага семінара ўдзельнікі, якія наведалі заняткі, атрымаюць сертыфікаты, якія будуць улічвацца пры падвядзенні вынікаў рэйтынгу ПВС 2025 г.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца з 03.04.2025 па 14.04.2025 г. (да 12.00) па спасылцы

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc7R6Mc8oVVbTvEIJx316duumSatziPTMFLJsxo-MTmdeE6JQ/viewform 

Спасылка на падключэнне да Teams будзе высланая ўсім зарэгістраваным удзельнікам НАПЯРЭДАДНІ семінара.

План заняткаў семінара

Па ўсіх пытаннях звяртацца да загадчыка аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій Святланы Мечыславаўны Місюкевіч (тэл.: 39-65-73, e-mail: misiukevich_sm@grsu.by).