З Днём настаўніка! – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

З Днём настаўніка!

З Днём настаўніка!

 

Шаноўныя педагогі!

З сардэчнай цеплынёй і душэўным хваляваннем віншуем вас з прафесійным святам –  

Днём настаўніка!

 
На роспач не маеш права,
Хаваеш слабасць і стому. 
Твая нялёгкая справа 
Жыццё адкрываць другому. 
Любові навучыць адданай 
Да роднай пявучай мовы, 
Што з песні жытоў саткана, 
Са звону гусляў вясновых. 
Любові да роднага краю, 
Да песень і казак матулі, 
Сівых курганоў ля гаю, 
Дзе мудрыя продкі паснулі. 
У працы не маеш права: 
На роспач, 
на слабасць, 
На стому. 
Твая пачэсная справа –  
Жыццё адкрываць другому. 
                           Алена Руцкая