Тэставы доступ да выдавецкіх калекцый ЭБС «Лань» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Тэставы доступ да выдавецкіх калекцый ЭБС «Лань»

Тэставы доступ да выдавецкіх калекцый ЭБС «Лань»

З 22 красавіка па 21 мая 2021 года карыстальнікам навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы прадастаўлены тэставы доступ да выдавецкіх калекцый ЭБС «Лань» https://e.lanbook.com/.

Чытачы могуць зарэгістравацца з любога камп’ютара або мабільнай прылады, падлучанай да сеткі Інтэрнэт па спасылцы https://e.lanbook.com/auth/signup.
Пасля рэгістрацыі вам будуць даступныя электронныя версіі кніг выдавецтва «Лань» і іншых вядучых выдавецтваў вучэбнай і навуковай літаратуры па наступных накірунках: матэматыка, фізіка, інжынерна-тэхнічныя навукі, хімія, ветэрынарыя, заатэхнія, сельская і лясная гаспадарка і інш. У ЭБС прадстаўлены таксама электронныя версіі перыядычных выданняў па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навуках.

Відэаінструкцыі па працы з сайтам і дакументамі ў ЭБС «Лань» https://www.youtube.com/playlist?list=PL5FGE6wLTaHEWf_fpKJ3-9hVcn_yWK8Kr.