Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы на X Абласным фестывалі кнігі – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы на X Абласным фестывалі кнігі

Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы на X Абласным фестывалі кнігі

Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі актыўны ўдзел у X Абласным фестывалі кнігі «Гарадзенскі ЛітФэст», які праходзіў у межах XV Рэспубліканскага Фестывалю нацыянальных культур.

На пляцоўцы бібліятэкі была разгорнута маштабнаявыставакнігбеларускіхпісьменнікаў-юбіляраў2026 года, якая прыцягнула ўвагу чытачоў усіх узростаў. Наведвальнікі мелі магчымасць праверыць свае веды пра беларускую літаратуру, разгадваючы інтэрактыўныя заданні: крыжаванкі, філворды, рэбусы і іншыя галаваломкі. Для маленькіх гасцей фестывалю супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі творчы майстар-клас па вырабе  «літаратурных» веераў, які выклікаў захапленне ў дзяцей і іх бацькоў.

Кульмінацыяй праграмы сталі інтэрактыўная віктарына «Веру – не веру!» і сумеснае чытанне баек класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы. Разнастайная і займальная праграма стала сапраўдным святам кнігі, што падарыла гасцям фестывалю масу станоўчых эмоцый і натхнення.

Акрамя гэтага, усе госці інтэрактыўнай пляцоўкі мелі магчымасць пазнаёміцца з Купалаўскім універсітэтам, атрымаць актуальную інфармацыю для абітурыентаў, а пераможцы конкурсаў яшчэ і сімвалічныя падарункі ад шматтысячнай Купалаўскай сям’і.

Сачыце за падзеямі на нашых старонках у сацыяльных сетках.