Бібліяграфічны паказальнік аб Купалаўскім універсітэце – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Бібліяграфічны паказальнік аб Купалаўскім універсітэце

Бібліяграфічны паказальнік аб Купалаўскім універсітэце

Да 80-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы створаны бібліяграфічны паказальнік аб Купалаўскім універсітэце, дзе вы знойдзеце інфармацыю пра шлях станаўлення педагагічнага інстытута, пра адкрыццё ўніверсітэта і яго развіццё да сённяшняга дня. У кнізе сабраны матэрыялы пра адданых сваёй справе людзей, якія фарміравалі канцэпцыю развіцця ўніверсітэта – рэктараў навучальнай установы, выкладчыкаў, чые лёсы цесна пераплецены з лёсам універсітэта, пра выпускнікоў, якія праславілі родную альма-матар.

Шаноўныя чытачы! Запрашаем вас азнаёміцца з нашай слаўнай гісторыяй, з унікальнымі асобамі шматтысячнай Купалаўскай сям’і!

Кнігу вы можаце знайсці ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі (вул. Э. Ажэшкі, 22).