Тэставы доступ да англамоўных рэсурсай iG Library Platform – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Тэставы доступ да англамоўных рэсурсай iG Library Platform

Тэставы доступ да англамоўных рэсурсай iG Library Platform

З 23.01.2023 па 22.02.2023 для чытачоў нашай бібліятэкі прадастаўлены тэставы доступ да англамоўных рэсурсаў платформы  iG Library Platform

З кантэнтам платформы можна азнаёміцца толькі ў лакальнай сетцы ўніверсітэта.

IG Publishing – гэта праект iGroup, аднаго з буйнейшых пастаўшчыкоў рэсурсаў для бібліятэк у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Платформа-агрэгатар аб’ядноўвае электронныя кнігі і часопісы вядучых сусветных выдавецтваў. На цяперашні момант даступны для чытання дакументы  ад 60 выдавецтваў. 

Звярніце ўвагу, што пералік выдавецтваў можа змяняцца ў залежнасці ад палітыкі кожнага выдавецтва ў адносінах супрацоўніцтва з кліентамі з Рэспублікі Беларусь.

Праграма для чытання дакумента мае функцыю перакладу тэксту на розныя мовы, таксама ёсць магчымасць спампаваць тэкст.

Спасылка для работы з рэсурсам https://portal.igpublish.com/iglibrary/