Дапоўнена. Семінар «Выкарыстанне рэцэнзаванай навуковай інфармацыі ў паспяховай стратэгіі навукоўца: на прыкладзе базы дадзеных Scopus»
28 кастрычніка ў 11.40 у галоўным корпусе ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22, аўд. 318) адбудзецца семінар «Выкарыстанне рэцэнзаванай навуковай інфармацыі ў паспяховай стратэгіі навукоўца: на прыкладзе базы дадзеных Scopus».
Семінар правядзе Галіна Якшонак (г. Масква), кансультант па аналітычных рашэннях у Расіі, Беларусі і Украіне, падраздзяленне Кіравання навуковымі даследаваннямі кампаніі Elsevier.
Працягласць да 1,5 гадзіны.
Падчас семінара ўдзельнікі даведаюцца пра змест і асноўныя прынцыпы работы індэкса цытавання Scopus. Атрымаюць практычныя рэкамендацыі па падбору часопісаў адпаведнай тэматыкі для чытання і для сваёй публікацыі, а таксама для перспектыўнага супрацоўніцтва на аснове розных спосабаў аналізу дадзеных Scopus. Будуць разгледжаны рэкамендацыі па карэктаванні профілю аўтара ў Scopus.
Просьба прайсці электронную рэгістрацыю да 24 кастрычніка 2019 г.
Спасылка для рэгістрацыі: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeZM4Y5GCtIR7NItT1dezVh3zABcU_OyMGy5toVhqim1zfjGQ/viewform?vc=0&c=0&w=1&usp=mail_form_link
Месца правядзення семінара паведамім дадаткова (у залежнасці ад колькасці зарэгістраваных удзельнікаў).
Сачыце за нашымі навінамі на сайце навуковай бібліятэкі lib.grsu.by і ў сацыяльных сетках.
Запрашаем усіх жадаючых!
Па ўсіх пытаннях звяртацца ў навуковую бібліятэку – вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116, тэл. 73-19-24