Запрашаем прыняць удзел у 8-ым модулі семінара для выкладчыкаў «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Запрашаем прыняць удзел у 8-ым модулі семінара для выкладчыкаў «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі»

Запрашаем прыняць удзел у 8-ым модулі семінара для выкладчыкаў «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі»

05 снежня 2025 года ў 11.40 навуковая бібліятэка праводзіць чарговыя заняткі адукацыйнага семінара «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 8. Навукаметрыя як інструмент для прыняцця ўпраўленчых рашэнняў. Агляд інфармацыйна-аналітычных сістэм кіравання навукай: вопыт Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі».

Спікерам выступіць Аркадзій Уладзіміравіч Халюкоў, кандыдат філалагічных навук, генеральны дырэктар кампаніі «Пульс науки», г. Масква.

У праграме семінара будзе прадстаўлена дэталёвая навукаметрычная экспертыза 2-3 часопісаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Таксама будзе падрыхтаваны падрабязны навуковы SWOT-аналіз універсітэта, дадзены некаторыя рэкамендацыі па кластэрам. Акрамя таго, будзе прааналізавана прадстаўленасць Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў навуковых рэйтынгах – сусветных і рэгіянальных: THE, QS, ARWU, MosIUR. Будуць прадэманстраваны дадзеныя па бенчмаркетынгу па вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь. Размова таксама пойдзе аб інфармацыйна-аналітычным інтэрнэт-сэрвісе / CRIS-сістэме «ID SCIENCE», запатрабаваным ва ўніверсітэтах Рэспублікі Беларусь.

Семінар пройдзе ў гібрыдным фармаце (вочны з анлайн-трансляцыяй). Сустрэча са спікерам адбудзецца ў 11.40 у чытальнай зале навуковай бібліятэкі галоўнага корпуса ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22, каб116). Да трансляцыі сустрэчы можна будзе далучыцца пры дапамозе платформы Teams.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца з 27.11.2025 па 03.12.2025 г. (да 12.00) па спасылцы

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfJlEpTz1ZCy7AMlTcti-q4fao3JJlly6WZtFPAsJh9cubOHw/viewform?usp=publish-editor

Спасылка на падключэнне да Teams будзе высланая ўсім зарэгістраваным удзельнікам НАПЯРЭДАДНІ семінара.

Па ўсіх пытаннях звяртацца да загадчыка аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій Святланы Мечыславаўны Місюкевіч (тэл.: 39-65-73, e-mail: misiukevich_sm@grsu.by).