Рэспубліканскі анлайн-семінар «Сістэма “Антиплагиат” як інструмент павышэння якасці навуковых і навучальных работ у Рэспубліцы Беларусь» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Рэспубліканскі анлайн-семінар «Сістэма “Антиплагиат” як інструмент павышэння якасці навуковых і навучальных работ у Рэспубліцы Беларусь»

Рэспубліканскі анлайн-семінар «Сістэма “Антиплагиат” як інструмент павышэння якасці навуковых і навучальных работ у Рэспубліцы Беларусь»

Запрашаем прыняць удзел у Рэспубліканскім анлайн-семінары «Сістэма “Антиплагиат” як інструмент павышэння якасці навуковых і навучальных работ у Рэспубліцы Беларусь».

Удзельнікі анлайн-семінара абмяркуюць праблему неправамерных запазычанняў у навуковых і навучальных работах і магчымыя шляхі яе рашэння ў Рэспубліцы Беларусь, падзеляцца вопытам выкарыстання сістэмы «Антиплагиат» у сваіх арганізацыях.

Спецыялісты кампаніі «Антиплагиат» раскажуць аб новым функцыянале сістэмы «Антиплагиат» і перспектывы яе развіцця, адкажуць на пытанні ўдзельнікаў.

Умовы ўдзелу: бясплатна, неабходная папярэдняя рэгістрацыя>>>

Фармат правядзення: анлайн, на платформе webinar.ru. Дапамога ўдзельніку>> >

Усе ўдзельнікі анлайн-семінара, якія прысутнічалі на анлайн-семінары ад пачатку да канца, атрымаюць электронныя імянныя сертыфікаты.

Арганізатары:

Кампанія «Антиплагиат», Расія, г. Масква, https://www.antiplagiat.ru/

ТАА «Трэгросс-Бук», Рэспубліка Беларусь, г. Мінск http://www.tregross.com/

Па пытаннях удзелу ў онлайн-семінары, калі ласка, звяртайцеся:

metodolog@antilagiat.ru