Акцыя «Чытаем разам», прымеркаваная да Дня Перамогі, прайшла ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі
Студэнты і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама гарадзенскія школьнікі вершамі пра перамогу, вайну і гераізм людзей аддалі даніну памяці тым, дзякуючы каму мы жывём пад мірным небам, успомнілі тых, каго сёння няма.
На мерапрыемстве прагучалі беларускія і рускія вершы, якія даўно сталі класікай ваеннай літаратуры, аўтарскі верш студэнта першага курса Цімацея Міхаілоўскага, а таксама пераклад Аліны Паўлоўскай на беларускую мову верша «Чакай мяне» Канстанціна Сіманава. Асаблівую пранікнёнасць сустрэчы надалі расказы студэнтаў пра прадзедаў-франтавікоў: Белянкова Міхаіла Якаўлевіча, Яргольскага Мікалая Сяргеевіча, Слінко Івана Самуілавіча. Варта адзначыць, што выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі, якія фізічна не змаглі прыняць удзел у акцыі, запісалі творчы відэа-зварот з прачытаннем верша Сцяпана Кадашнікава «Не забывайте о войне».
Акцыя падрыхтавана навуковай бібліятэкай сумесна з філалагічным факультэтам.