Светлана Мисюкевич – Page 7 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Author - Светлана Мисюкевич

Прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі «Сучасныя тэхналогіі бібліятэчнай справы»

З 16 па 27 мая 2022 года на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі “Сучасныя тэхналогіі бібліятэчнай справы”. Удзельнікамі курсаў былі супрацоўнікі навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама калегі з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У праграме курсаў асаблівая ўвага надавалася стратэгічным прыярытэтам развіцця ўніверсітэцкіх бібліятэк, выкарыстанню ІКТ у бібліятэчнай рабоце, ролі бібліятэкі УВА ў арганізацыі асноўных працэсаў. Актуальнымі былі псіхалагічныя трэнінгі па тэмах: “Псіхалагічная прафілактыка прафесійнай дэфармацыі асобы работніка бібліятэкі” і “Стрэс-копінг у прафесійнай дзейнасці работніка бібліятэкі”. Лектарамі – супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, БДУ і БНТУ. Па словах старшыні ББА, дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзіміра Кулажанкі, Купалаўскі ўніверсітэт – адзіны рэгіянальны ўніверсітэт, дзе на пастаяннай аснове праводзяцца курсы павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў бібліятэк.

Для ўдзельнікаў курсаў былі арганізаваны экскурсіі ў Гродзенскую абласную бібліятэку імя Я. Ф. Карскага і Свята-Барыса-Глебскую Каложскую царкву.

Пасля паспяховай здачы заліку ўсім удзельнікам курсаў былі ўручаны пасведчанні аб павышэння кваліфікацыі.

Падрабязней...

Адбылася прэзентацыя кнігі Алены Бабіч «Кніга пра цуды»

У межах супрацоўніцтва Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» 26 мая ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі (Ажэшкі, 22, аўд. 116) адбылася прэзентацыя кнігі Алены Бабіч «Кніга пра цуды» (пра абраз Божай Маці «Усецарыца» ў храме святога Архангела Міхаіла ў в. Сынкавічы).

Што такое цуд? Ці ёсць алгарытм, які да яго вядзе, з кім здараюцца цуды, як да іх ставяцца ў хрысціянскім свеце – гэтыя пытанні аўтар задае людзям, якія дзякуюць за дапамогу Багародзіцы перад яе цудатворным абразам «Усецарыца» ў храме святога Архангела Міхаіла ў маленькай вёсачцы Сынкавічы.

Дадзеная прэзентацыя была арганізавана сумесна з протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым, настаяцелем Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы, каардынатарам супрацоўніцтва паміж Гродзенскай епархіяй і Купалаўскім універсітэтам. На сустрэчы прысутнічаў іерэй храма Архангела Міхаіла ў в. Сынкавічы Віталь Шостыр, які расказаў пра гісторыю царквы абарончага тыпу і пра з’яўленне абраза ў храме.

Азнаёміцца з кнігай можна ў навуковай бібліятэцы.

Падрабязней...

Адкрыты бясплатны тэставы доступ да рэсурсаў ЭБС «Кансультант студэнта»

З 23.05.2022 па 30.06.2022 адкрыты бясплатны тэставы доступ да рэсурсаў ЭБС «Кансультант студэнта» https://www.studentlibrary.ru/

Для актывацыі (перарэгістрацыі) доступу трэба зарэгістравацца з IP-адрасоў універсітэта (з любога стацыянарнага камп’ютара ў лакальнай сетцы ўніверсітэта).

Спампаваць інструкцыю па рэгістрацыі можна па спасылцы: https://lib.grsu.by/wp-content/uploads/2022/05/Instruktsiya-po-rabote-s-EBS-Konsultant-Studenta.pdf

Гэтак жа вы можаце паглядзець спецыяльнае відэа па спасылцы: YouTube – https://www.youtube.com/watch?v=yEb9FEbiaXM&t=65s

Падрабязней...

XVIII Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

28-29 красавіка 2022 г. бібліятэкар 1 катэгорыі аддзела абслугоўвання навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Міхаіл Пажарыцкі выступіў з дакладам «Купалазнаўства Я.І. Хлябцэвіча» на XVIII Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях, якія адбыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Міхаіл Багданавіч у сваім дакладзе ўсебакова і сістэмна прааналізаваў друкаваныя і рукапісныя працы Я.І. Хлябцэвіча аб шматграннай творчай і культурна-асветнай дзейнасці найярчэйшай зоркі нацыянальнай літаратуры, мастацтва і грамадска-філасофскай думкі Янкі Купалы.

Тэкст дакладу вы можаце знайсці па спасылцы https://elib.grsu.by/doc/82028

Падрабязней...

Пачалася падпіска на друкаваныя СМІ на 2-е паўгоддзе 2022 года

Просьба падаць заяўкі на друкаваныя СМІ да 14.05.2022 г.

Для аператыўнай працы раім скарыстацца электроннай формай замовы (Ф30.9-007)

Па пытаннях падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі звяртацца ў сектар перыядычных, даведачных выданняў і дысертацыйнага фонду навуковай бібліятэкі (вул. Ажэшкі, 22, каб. № 116).

Васкевіч Вольга Вайцехаўна – кантактная асоба.

Тэлефон: 73-19-80

e-mail: o.vaskevich@grsu.by

Падрабязней...

Семінар для выкладчыкаў «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 2»

4 і 6 мая 2022 года навуковая бібліятэка праводзіць цыкл заняткаў адукацыйнага семінара для навукоўцаў ГрДу імя Янкі Купалы «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 2». Семінар накіраваны на ўдасканаленне навуковай камунікацыі па сродках электронных сэрвісаў і бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама на павышэнне публікацыйнай актыўнасці і рэйтынгу, як навукоўцаў, так і ўніверсітэта.

У праграме семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні: складанне бібліяграфічнага апісання дакументаў, бібліяграфічныя індэксы і ідэнтыфікатары, навукаметрычныя і паўнатэкставыя базах дадзеных, як знайсці вучэбныя і навуковыя выданні з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі. Таксама размова пойдзе аб правілах навуковага цытавання і правамернага запазычання ў навуковых тэкстах.

Па выніках адукацыйнага семінара ўдзельнікі, якія наведалі ўсе заняткі, атрымаюць сертыфікаты. Сертыфікаты будуць улічвацца пры падвядзенні вынікаў рэйтынгу ПВС 2022 г.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца з 20.04.2022 па 27.04.2022 г. па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe-sESQNguyrztqPoddwUAdRp98vw6BZWmTBVyKjVf-XY_YVA/viewform

Падрабязней...

Тэставы доступ да базы дадзеных Academic Reference на платформе CNKI

З 18 красавіка па 17 чэрвеня 2022 г. нашым чытачам адкрыты тэставы доступ да базы дадзеных Academic Reference на платформе CNKI https://ar.cnki.net/. Пасля адкрыцця старонкі сайта, націсніце  Login, пасля – IP Login. Доступ дзейнічае толькі ў лакальнай сетцы ўніверсітэта. 

Кітайскі Электронны рэсурс Academic Reference з’яўляецца ўніверсальнай англамоўнай платформай, прысвечанай навуковым выданням Кітая і арыентаванай на актуальныя акадэмічныя распрацоўкі ва ўсіх асноўных сферах даследаванняў. Academic Reference змяшчае звыш 13 000 000 бібліяграфічных апісанняў і больш за 1 200 000 поўных тэкстаў часопісных артыкулаў, дысертацый, кніг, штогоднікаў, матэрыялаў канферэнцый і інш.

Відэа інструкцыя па рабоце з платформай (на англійскай мове):

Падрабязней...

Квэст-гульня «Купалаў след у Alma-mater»

7 красавіка на базе навуковай бібліятэкі прайшла квэст-гульня «Купалаў след у Alma-mater» для студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта.

Удзел у гульні прынялі 11 каманд з розных факультэтаў.

Мерапрыемства прадугледжвала праходжанне пэўных кропак, на кожнай з якіх каманда выконвала пэўныя заданні, а таксама атрымлівала падказку куды рухацца далей. Удзельнікі разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, загадкі, збіралі пазлы, рашалі матэматычныя задачкі, займаліся пошукамі схаваных прадметаў…

Заданні сённяшняга квэсту былі тым ці іншым чынам звязаныя з асобаю Янкі Купалы.

Усе ўдзельнікі атрымалі падзякі, памятныя і салодкія падарункі.

Асобным падарункам узнагароджана каманда педагагічнага факультэта за перамогу ў фінальным бліц-апытанні.

 

А пераможцамі квэсту сталі:

1 месца – каманда факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання.

2 месца – каманда інжынерна-будаўнічага факультэта.

3 месца – каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

 

Віншуем пераможцаў!

 

P.S. Больш фота ў сацыяльных сетках

 

 

Падрабязней...

Тэставы доступ да ЭБС «РУКОНТ»

Паважаныя чытачы, з 06 красавіка па 05 мая 2022 г. Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы прадастаўлены тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы «Национальный цифровой ресурс «РУКОНТ» http://lib.rucont.ru
ЭБС «РУКОНТ» – унікальная міжгаліновая база паўнатэкставых электронных дакументаў. Электронная бібліятэка ўключае ў сябе больш за 400 000 вучэбных і навуковых выданняў па ўсіх напрамках: кнігі па тэхнічных, прыродазнаўчых і гуманітарных навуках, бізнесе, эканоміцы, культуры і мастацтве, юрыспрудэнцыі і non/fiction, мастацкая і пазнавальная літаратура. Прадстаўлены шырокі спектр тэматычных калекцый, а таксама калекцыі кніг вядучых ВНУ і выдавецтваў Расіі.
Тэставы доступ дае магчымасць чытання кніг у паўнатэкставым рэжыме. Ёсць версія для людзей са слабым зрокам.
Аўтарызацыя па лагіну/паролю без абмежавання колькасці карыстальнікаў.
Для атрымання дадзеных для аўтарызацыі звяртайцеся ў бібліятэку.
Таксама свае пытанні вы можаце задаць па электроннай пошце: rucont@ckbib.ru

Падрабязней...