Семінар для выкладчыкаў «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 3» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Семінар для выкладчыкаў «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 3»

Семінар для выкладчыкаў «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 3»

2 і 3 лістапада 2022 года навуковая бібліятэка праводзіць цыкл заняткаў адукацыйнага семінара для навукоўцаў ГрДу імя Янкі Купалы «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 3». Семінар накіраваны на ўдасканаленне навуковай камунікацыі па сродках электронных сэрвісаў і бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама на павышэнне публікацыйнай актыўнасці і рэйтынгу, як навукоўцаў, так і ўніверсітэта.

У праграме семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні: задачы і магчымасці сучасных сістэм выяўлення запазычанняў у навуковых публікацыях (сістэма «Антиплагиат»), функцыянаванне і магчымасці выкарыстання рэсурсаў ЭБС Лань у навуковай і вучэбнай дзейнасці, праекты НЭИКОН для навуковай камунікацыі даследчыкаў, магчымасці платформы EBSCOhost для падрыхтоўкі артыкулаў сусветнага ўзроўню.

Па выніках адукацыйнага семінара ўдзельнікі, якія наведалі ўсе заняткі, атрымаюць сертыфікаты. Сертыфікаты будуць улічвацца пры падвядзенні вынікаў рэйтынгу ПВС 2022 г.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца з 21.10.2022 па 31.10.2022 г. (да 12.00) па спасылцы

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdtcKAVm8yBM22OhnoGk28D9BLSiWKb6gLEwYl6bqSt2tLIRg/viewform