Навіны – Page 2 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Тэставы доступ да навуковых часопісаў на платформе Wanfang Data Non-Chinese Document Discovery System

Паважаныя чытачы!

Спяшаемся паведаміць, што ў перыяд з 20.03.2025 па 20.04.2025 прадастаўлены тэставы доступ да навуковых часопісаў на платформе Wanfang Data Non-Chinese Document Discovery System.

Кампанія Wanfang Data заснавана Інстытутам навуковай і тэхнічнай інфармацыі Кітая (Institute of Scientific and Technical Information of China, ISTIC) Міністэрства навукі і тэхналогій КНР. Больш за 25 гадоў з’яўляецца вядучым пастаўшчыком інфармацыйных рэсурсаў Кітая.

NCDDS (Non-Chinese Documents Discovery System) – англамоўная платформа, на якой прадстаўлена калекцыя паўнатэкставых часопісаў кампаніі Wanfang Data па наступных дысцыплінах: матэматыка, біялогія, фізіка, хімія, сацыялогія, эканоміка, філасофія, юрыспрудэнцыя, адукацыя, літаратура, мастацтва, медыцына і інш. З пералікам даступных часопісаў можна азнаёміцца па спасылцы – https://lib.grsu.by/wp-content/uploads/2025/03/English-journals-list.xlsx

Мова дакументаў – англійская, кітайская.

Рэжым доступу: без рэгістрацыі з лакальнай сеткі ГрДУ імя Янкі Купалы. 

Спасылка для доступу: https://globe.wanfangdata.com.hk/en/for.category/periodical/list

Падрабязней...

Аддаленая электронная чытальная зала Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына

У межах Дагавора аб супрацоўніцтве на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы арганізаваны доступ да ўнікальных рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына і створана аддаленая электронная чытальная зала (ЭЧЗ ПБ).

Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б.М. Ельцына – адна з трох нацыянальных бібліятэк Расійскай Федэрацыі. Аб’ём фонду бібліятэкі складае больш за мільён адзінак захоўвання – электронных копій кніжных і перыядычных выданняў, архіўных дакументаў, аўдыё- і відэазапісаў, фатаграфій, навукова-асветніцкіх фільмаў, аўтарэфератаў дысертацый і іншых матэрыялаў.

Частка дакументаў знаходзіцца ў адкрытым доступе на партале Прэзідэнцкай бібліятэкі, поўны ж доступ да рэсурсаў ажыццяўляецца праз аддаленыя электронныя чытальныя залы такія, як наша.

Стварэнне аддаленай ЭЧЗ ПБ адкрывае шырокія магчымасці для правядзення навуковых даследаванняў, а таксама для самастойнага вывучэння гісторыі.

Асноўная аддаленая ЭЧЗ ПБ знаходзіцца ў навуковай бібліятэцы галоўнага корпуса ўніверсітэта (аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій) па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а. Другая аддаленая ЭЧЗ ПБ створана на факультэце гісторыі камунікацыі і турызму па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 303 (звяртацца ў дэканат).

Па ўсіх пытаннях работы з ЭЧЗ ПБ звяртацца да Святланы Мечыславаўны Місюкевіч, загадчыка аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій (тэл.: 39-65-73, e-mail: misiukevich_sm@grsu.by).

Падрабязней...

«Паэтычны вернісаж» чакае гасцей

Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы стане літаратурнай пляцоўкай падчас святочнага тыдня Дня Нараджэння ўніверсітэта.

Калектыў Навуковай бібліятэкі запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да «Паэтычнага вернісажу», прысвечанага юбілею ўніверсітэта. Гасцей пляцоўкі чакаюць: чытанне аўтарскіх вершаў пра ГрДУ і студэнцтва, музыкальныя нумары і гутаркі пра лёс Купалаўца ў кругавароце падзей. У фае чытальнай залы ўдзельнікі мерапрыемства таксама пазнаёмяцца з выставай цікавых артыкулаў перыядычных выданняў пра ўніверсітэт, якія адлюстроўваюць гісторыю Альма матэр.

Шчыра запрашаем далучыцца да нашага «Паэтычнага вернісажу» 24 лютага ў 12 гадзін, у чытальнай зале Навуковай бібліятэкі галоўнага корпуса (вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116).

Падрабязней...

Тэставы доступ да рэсурсаў навуковай выдавецкай кампаніі Global Science Press (GSP)

Да 31 снежня прадастаўлены тэставы доступ да рэсурсаў навуковай выдавецкай кампаніі Global Science Press (GSP), якая робіць упор на самыя сучасныя даследаванні ў галіне матэматыкі, хіміі, фізікі і вылічальных навук.

Рэсурс уключае працы больш за 7500 аўтараў са 100+ краін. Большасць часопісаў знаходзіцца ў Q1 і Q2 Scimago Journal Rank.

Доступ ажыццяўляецца ў лакальнай сетцы ўніверсітэта.

Уваход па спасылцы https://global-sci.com/journal

Падрабязней...

Тэставы доступ да рэсурсаў Access Engineering

Access Engineering – інтэрактыўны адукацыйны рэсурс у галіне інжынерыі, створаны для студэнтаў і выкладчыкаў. Рэсурс ўключае ў сябе шырокі спектр матэрыялаў па біямедыцыне, хіміі, будаўніцтву, інфарматыцы, энергетыцы, аэракасманаўтыцы і інш. У рэсурсе прадстаўлены інструменты, неабходныя для навучання і практычнага прымянення ў рэальных сітуацыях, а таксама для падрыхтоўкі да іспытаў і сертыфікацыі.

Спасылка на сайт Access Engineering – https://www.accessengineeringlibrary.com/

Доступ дзейнічае ў лакальнай сетцы ўніверсітэта да 18 снежня 2024 года.

Падрабязней...

«Искусство математики и математика искусства». Выстава, прысвечаная 85-годдзю кандыдата педагагічных навук, дацэнта Ганны Серафімаўны Сідарчук

У навуковай бібліятэцы Купалаўскага ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22, каб. 116 – чытальная зала) прадстаўлена выстава, прысвечаная 85-годдзю кандыдата педагагічных навук, дацэнта Ганны Серафімаўны Сідарчук. На экспазіцыі вы можаце ўбачыць экспанаты рукадзельнай творчасці, якія ствараліся Ганнай Серафімаўнай на працягу ўсяго жыцця.

Запрашаем усіх атрымаць асалоду ад прыгажосці і вытанчанасці кожнага шэдэўра, які адлюстроўвае не толькі майстэрства, але і ўнутраны свет аўтар. Выстава будзе дзейнічаць да 15 лістапада.

Падрабязней...

Пачалася падпіска на друкаваныя СМІ на 1-е паўгоддзе 2025 года

Просьба падаць заяўкі на друкаваныя СМІ да 01.11.2024 г.

Для аператыўнай працы раім скарыстацца электроннай формай замовы (Ф30.9-007)

З каталогам перыядычных выданняў можна азнаёміцца на сайце РУП «Белпошта» https://www.belpost.by/podpiska

Па пытаннях падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі звяртацца ў сектар перыядычных, даведачных выданняў і дысертацыйнага фонду навуковай бібліятэкі (вул. Ажэшкі, 22, каб. № 116).

Васкевіч Вольга Вайцехаўна – кантактная асоба.

Тэлефон: 73-19-80

e-mail: o.vaskevich@grsu.by

Падрабязней...

Увага! Новыя правілы афармлення спісаў літаратуры па патрабаваннях ВАК Рэспублікі Беларусь

Новыя ўзоры афармлення бібліяграфічнага апісання крыніц, якія выкарыстоўваюцца суіскальнікамі ў дысертацыях https://vak.gov.by/node/8026 зацверджаны загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь і ўводзяцца ў дзеянне 1 кастрычніка 2024 г.

Палажэнні дадзенага загаду не распаўсюджваюцца на бібліяграфічнае апісанне крыніц, якія выкарыстоўваюцца суіскальнікамі ў дысертацыях, прадстаўленых на папярэднюю экспертызу да 1 кастрычніка 2024 г.

Спасылка для запампоўкі

Узоры_бібліяграфія 01.10.2024.pdf

Па матэрыялам сайта Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь

Падрабязней...