Навіны – Page 11 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Навіны

З Днём ведаў!

Паважаныя студэнты і выкладчыкі, прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Асаблівыя віншаванні нашым першакурснікам, якія ўступаюць у вялікую ўніверсітэцкую сям’ю. Для вас універсітэт стане пачаткам новага этапу ў жыцці. Тут вы пазнаеце смак поспеху, набудзеце верных сяброў, навучыцеся мысліць і марыць. А вам, паважаныя педагогі,  – цярпення і ўзаемаразумення са студэнтамі, поспехаў у рабоце, аптымізму, творчасці, асабістага дабрабыту.

Шчыра жадаем ажыццяўлення задум, творчых поспехаў, цікавых заняткаў, карысных спраў і духоўна багатага жыцця.

(Калектыў навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Я. Купалы)

Падрабязней...

Навуковая бібліятэка пераходзіць на летні час працы

З 01.07.2020 г. па 31.08.2020 г. навуковая бібліятэка пераходзіць на летні час працы.

Панядзелак – пятніца: 8.30 – 17.00

Абедзенны перапынак: 12.30 – 13.00

Выхадныя дні: субота – нядзеля.

Чакаем Вас!

Падрабязней...

Запрашаем на онлайн-трэнінг Wiley

Выдавецтва Wiley запрашае прыняць удзел у вебінарах, якія дапамогуць палепшыць вашы навыкі акадэмічнага пісьма для міжнародных часопісаў.

Вебінар праводзіць Наталля Каліцава, прадстаўнік Wiley ў Расіі і СНД.

Вебінар адбудзецца-27 мая 2020г. у 10.00 і ў 14.00.

Для далучэння да вебінара, а таксама для атрымання матэрыялаў прэзентацыі і сертыфіката ўдзельніка, калі ласка, прайдзіце папярэднюю рэгістрацыю на мерапрыемства выдавецтва Wiley па дадзенай спасылцы >>.

Падрабязней...

З Днём Перамогі!

9 мая – дзень найвялікшага трыумфу чалавечай адвагі, згуртаванасці і самаадданасці. У думках мы павінны кожны дзень казаць дзякуй усім тым, хто паміраў за гэты бясцэнны падарунак: наша жыццё і нашу будучыню. Дзякуючы подзвігу даўно мінулых дзён мы з вамі маем гонар хадзіць па зямлі, якая не ўздрыгвае ад выбухаў варожых снарадаў. Мы вольныя рабіць усё што заўгодна, бо нашу з вамі свабоду літаральна выгрызлі і выдрапалі.

Вечная падзяка, памяць і ўдзячнасць загінуўшым героям!

 

Никто не забыт

«Никто не забыт и ничто не забыто» –

Горящая надпись на глыбе гранита.

Поблекшими листьями ветер играет

И снегом холодным венки засыпает.

Но, словно огонь, у подножья – гвоздика.

Никто не забыт и ничто не забыть.

(А. Шамарин)

Падрабязней...

Пачалася падпіска на друкаваныя СМІ на 2-е паўгоддзе 2020 года

Просьба падаць заяўкі на друкаваныя СМІ да 11.05.2020 г.

Для аператыўнай працы раім скарыстацца электроннай формай замовы (Ф30.9-007) >>

Па пытаннях падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі звяртацца ў сектар перыядычных, даведачных выданняў і дысертацыйнага фонду навуковай бібліятэкі (вул. Ажэшкі, 22, каб. № 116).

Токарава Святлана Барысаўна – кантактная асоба.

Тэлефон: 73-19-80

e-mail: s.tokareva@grsu.by

Падрабязней...

Паслугі навуковай бібліятэкі ў рэжыме online

Паважаныя чытачы!

Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы з 20.04.2020 па 08.05.2020 аказвае наступныя паслугі ў рэжыме online:

* Заяўкі на пошук літаратуры па тэме прымаюцца на электронную пошту супрацоўнікаў інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела:

Булай Вольга Іванаўна presnyckay_oi@grsu.by;

Хілюта Жанна Іванаўна hiluta_zhi@grsu.by;

* Па пытаннях пошуку літаратуры ў базах дадзеных, рэгістрацыі і вядзенню аўтарскага профілю ў навукаметрычных базах дадзеных можна звяртацца да супрацоўнікаў аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій:

Флейта Ганна Аляксандраўна flejta_aa@grsu.by;

Лукуць Марына Валер’еўна kuradovec_mv@grsu.by;

Снацкая Надзея Аляксандраўна lebedevich_na@grsu.by;

* Па электроннай пошце вы можаце аформіць заяўку на літаратуру па МБА і ЭДД. Для гэтага звяртайцеся да Глінскай Веры Антонаўны glinvera@mail.ru; edd@grsu.by.

* А таксама вы можаце скарыстацца паслугай «Спытай бібліятэкара» https://lib.grsu.by/paslugi/spytaj-bibliyatekara/?lang=by

Падрабязней...

Вэбінар «Этыка навуковых публікацый і інструменты павышэння іх якасці: Web of Science і Антиплагиат»

24 красавіка 2020, 2 разы ў 10:00 і 14:00, 2 лектара, 2 гадзіны, адзін вэбінар

«Этыка навуковых публікацый і інструменты павышэння іх якасці: Web of Science і Антиплагиат».

«Навуковыя часопісы: добрыя, дрэнныя і драпежніцкія».

Лектар: Валянцін Богоров, кіраўнік аддзела адукацыйных праграм Clarivate.

Анонс: актуальнасць этыкі навуковых публікацый на сучасным этапе развіцця навуковых камунікацый. Крытэрыі якасці навуковых часопісаў Web of Science Core Collection. Адбор і маніторынг навуковых часопісаў. Захаванне этычных нормаў навуковых публікацый як ключавы крытэрый якасці навуковых часопісаў. Дзе друкуюцца найбольш уплывовыя навуковыя артыкулы ў вашай навуковай вобласці? Платныя і бясплатныя часопісы для аўтараў. Адбор і маніторынг навуковых часопісаў у Russian Science Citation Index. Роля адазвання (рэтрагавання) публікацый як істотнага механізму падтрымкі этычных стандартаў у навуцы. Практыка рэтрагавання навуковых артыкулаў-аналіз масіва дадзеных Web of Science Core Collection.

«Антиплагиат: як праблему ператварыць у памочніка».

Лектар: Юрый Чаховіч, к. ф-м. н., выканаўчы дырэктар кампаніі Антиплагиат.

Анонс: за апошнія некалькі гадоў сістэмы выяўлення запазычанняў (ці, як многія кажуць, «сістэмы антиплагиата») сталі звыклай часткай навуковага публікацыйнага ландшафту. Пры гэтым узаемадзеянне з такімі сістэмамі часцей за ўсё разглядаецца і аўтарамі, і рэдактарамі як рызыка і нязручнасць. У той жа час, сістэма выяўлення запазычанняў можа і павінна быць верным памочнікам рэдактара. У выступленні будзе разгледжана: як пабудаваць працу аўтара, каб не баяцца праверак на запазычанні, як павінна быць арганізавана праца рэдактара, каб і абараніць часопіс, і не адпудзіць добрасумленных аўтараў.

Ужо можна зарэгістравацца!

10:00-12:00 (GMT+3/ мск) https://bit.ly/3baksaT

14:00-16:00 (GMT+3/ мск) https://bit.ly/2XIe9Hs

Падрабязней...

Анлайн-курс па напісанні навуковых артыкулаў на англійскай мове і стадыях публікацыі ў міжнародных часопісах

Партнёр НЭИКОН, лідар на рынку навуковага перакладу, Кампанія Enago, прапануе кліентам НЭИКОН бясплатны доступ да модуляў адукацыйнай платформы Enago Learn, каб зрабіць перыяд самаізаляцыі максімальна прадуктыўным для навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў.
Доступ да Enago Learn прадастаўляецца бясплатна на неабмежаваны тэрмін.

Enago Learn – гэта анлайн-курс з 16 модуляў па напісанні навуковых артыкулаў на англійскай мове і стадыях публікацыі ў міжнародных часопісах. Enago дае доступ да двух модуляў бясплатна:
Курс 1: How to Write an Effective Research Paper
Курс 2: How to Submit a Journal Article and Get it Published

Каб атрымаць доступ да модуляў курса, скарыстайцеся інструкцыяй ніжэй:
Крок 1. Адкрыйце спасылку ў браўзэры.
Крок 2. Націсніце на «Enroll now» («зарэгістравацца зараз») і зарэгіструйцеся з вашай электроннай пошты і паролем, каб увайсці.
Крок 3. Націсніце на «Have a coupon?» («ёсць купон»).
Крок 4. Калі ласка, увядзіце купон enagolearn100 і націсніце на «Enroll now» («зарэгістравацца зараз»). Ура! У вас ёсць доступ да 2 модуляў.
Крок 5. Вывучайце матэрыялы ў падыходным для вас тэмпе, купон не мае тэрміну прыдатнасці. Пасля праходжання модуляў і здачы тэстаў вы атрымаеце сертыфікаты.

Калі ў вас ёсць дадатковыя пытанні, калі ласка, пішыце (rainaz@enago.com, пісаць можна па-руску) або тэлефануйце ў НЭИКОН:
+7 (499) 754-99-93.

Падрабязней...

Доступ да базавай калекцыі ЭБС BOOK.ru

 

Выдавецкая група «КНОРУС» прапануе бясплатны доступ да базавай калекцыі ЭБС BOOK.ru, якая змяшчае больш за 10 000 выданняў: падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, практыкумаў і манаграфій.

Інструкцыя для падключэння аддаленага доступу ў лакальнай сетцы ўніверсітэта

Інструкцыя для падключэння аддаленага доступу з выкарыстаннем кода доступу:

00CB-0000-00D9-483E

Тэрмін доступу: да 31.05.2020 г.

Мова дакументаў: руская.

Тып рэсурсу: паўнатэкставы.

Рэжым доступу: https://www.book.ru/

Падрабязней...