Навіны – Page 12 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Вэбінары Web of Science + спецыяльная серыя (красавік 2020 г.)

У 2020 годзе кампанія Clarivate Analytics працягвае абноўленую серыю бясплатных вэбінараў на рускай мове. Працягласць кожнага вэбінара складае каля 1 гадзіны.
 
Серыя 1 «Web of Science: система навигации в мире научных публикаций».
Серыя 2 «Ресурсы Web of Science Group для оценки и планирования публикационной деятельности».
Серыя 3 «Практические рекомендации по публикации в международных журналах».

Кожная серыя вэбінараў складаецца з некалькіх семінараў.
З раскладам вэбінараў на красавік 2020 г. можна азнаёміцца па спасылцы >>

Падрабязней...

Адкрыты тэставы доступ да баз дадзеных e-Marfa

e-Marfa – пакет паўнатэкставых электронных баз дадзеных, якія спецыялізуюцца на навуковым кантэнце па гуманітарных, грамадскіх і прыродазнаўчых дысцыплінах, уключаючы медыцыну, права, літаратуру, педагогіку, экалогію і інфармацыйныя тэхналогіі. Усяго ў рэсурсе сабрана больш за 2 млн. навуковых часопісаў, дысертацый, электронных кніг, матэрыялаў канферэнцый.

Мовы дакументаў – англійская, арабская, французская.

Тэставы доступ адкрыты да 31 мая 2020 года.

Спасылка для доступу – https://emarefa.net/

Падрабязней...

Duke University Press прадастаўляе доступ да сваіх калекцый

Duke University Press – амерыканскае навуковае выдавецтва, якое выпускае выданні па гуманітарных і грамадскіх навуках. 

Даступны наступныя калекцыі:

  • навуковых часопісаў па літаратуры, культуралогіі, сацыялогіі, палітыцы, гісторыі;
  • рэцэнзаваных часопісаў па тэарэтычнай і прыкладной матэматыцы, статыстыцы;
  • кніжная калекцыя больш чым з 2,5 тыс. найменняў.

Мова дакументаў – англійская.

Тэставы доступ прадастаўлены да 25 чэрвеня 2020 года.

Рэсурсы даступныя па спасылках: https://read.dukeupress.edu/

https://projecteuclid.org/librarians/lib_prime

Падрабязней...

ЭБС Znanium прадастаўляе бясплатны доступ

Электронна-бібліятэчная сістэма Znanium прадастаўляе бясплатны доступ усім студэнтам, выкладчыкам, навуковым супрацоўнікам тэрмінам да 30 красавіка 2020 г.

Падрабязная інструкцыя па атрыманні доступу па спасылцы > >

Для атрымання доступу выкарыстоўвайце пункт інструкцыі «Как зарегистрироваться и получить доступ»

Падрабязней...

Пашыраны тэставы доступ да ЭБС «БиблиоРоссика»

ЭБС «БиблиоРоссика» прадастаўляе пашыраны тэставы доступ карыстальнікам навуковай бібліятэкі.

Доступ дзейнічае да 31 мая 2020 г.

Для атрымання доступу перайдзіце  на сайт ЭБС «БиблиоРоссика» >> з любога камп’ютара, які далучаны да лакальнай сеткі ўніверсітэта, і зарэгіструйцеся як карыстальнік.

Калі вы будзеце заходзіць на сайт ЭБС з хатняга камп’ютара, то неабходна атрымаць ключ доступу (часовы лагін і пароль). Для гэтага падайце заяўку на электронную пошту misiukevich_sm@grsu.by з указаннем вашых дадзеных: прозвішча, імя, назва факультэта. Выкарыстаўшы ключ доступу, абавязкова прайдзіце рэгістрацыю.

 

Падрабязней...

Часопіс Візуалізаваных Эксперыментаў – JOVE прадастаўляе бясплатны доступ да матэрыялаў сайта

Часопіс Візуалізаваных Эксперыментаў – JOVE (Journal of Visualized Experiments) прадастаўляе бясплатны доступ да матэрыялаў сайта https://www.jove.com/.

JoVE – гэта рэцэнзаваны навуковы часопіс, публікуе артыкулы ў галіне біялогіі, медыцыны, хіміі і фізікі. Змяшчае больш за 10 000 відэаматэрыялаў, якія дэманструюць эксперыменты, знятыя ў лабараторыях вядучых навукова-даследчых устаноў (у т.л. Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, Гарвардскага ўніверсітэта, Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, Стэнфардскага ўніверсітэта, Кембрыджскага ўніверсітэта, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і інш.). Таксама змяшчае 700 візуалізацый з JoVE Science Education. Артыкулы індэксуюцца ў Web of Science, PubMed, Medline, Scopus.

Падрабязней...

Бясплатны поўны доступ да Адукацыйнай платформы «Юрайт»

Выдавецтва «Юрайт» прадастаўляе бясплатны поўны доступ да Адукацыйнай платформы «Юрайт» усім зарэгістраваным на сайце карыстальнікам навуковай бібліятэкі ГрДу імя Янкі Купалы.

Для аддаленай працы з платформай вам неабходна зарэгістравацца на сайце https://urait.ru/

Падрабязней...

ЭБС «Лань» дае магчымасць аддаленай рэгістрацыі і працы

Многія карыстальнікі бібліятэкі выкарыстоўваюць ЭБС «Лань» без рэгістрацыі, у лакальнай сетцы ўніверсітэта. Ва ўмовах дыстанцыйнага навучання гэтая магчымасць знікае.

Калі карыстальнікі яшчэ не паспелі прайсці рэгістрацыю ў ЭБС, то гэта можна зрабіць аддалена з любых гаджэтаў з доступам да інтэрнэту. Карыстальніку дастаткова адправіць заяўку на рэгістрацыю.

Інструкцыя па рэгістрацыі аддаленага доступу да ЭБС «Лань» па спасылцы > >

Інструкцыю для выкладчыкаў, як выкарыстоўваць кантэнт ЭБС «Лань» у дыстанцыйным навучанні, можна спампаваць па спасылцы >>

Падрабязней...