Навіны – Page 13 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

З Днём настаўніка!

 

Шаноўныя педагогі!

З сардэчнай цеплынёй і душэўным хваляваннем віншуем вас з прафесійным святам –  

Днём настаўніка!

 
На роспач не маеш права,
Хаваеш слабасць і стому. 
Твая нялёгкая справа 
Жыццё адкрываць другому. 
Любові навучыць адданай 
Да роднай пявучай мовы, 
Што з песні жытоў саткана, 
Са звону гусляў вясновых. 
Любові да роднага краю, 
Да песень і казак матулі, 
Сівых курганоў ля гаю, 
Дзе мудрыя продкі паснулі. 
У працы не маеш права: 
На роспач, 
на слабасць, 
На стому. 
Твая пачэсная справа –  
Жыццё адкрываць другому. 
                           Алена Руцкая

Падрабязней...

Рэспубліканскі анлайн-семінар «Сістэма “Антиплагиат” як інструмент павышэння якасці навуковых і навучальных работ у Рэспубліцы Беларусь»

Запрашаем прыняць удзел у Рэспубліканскім анлайн-семінары «Сістэма “Антиплагиат” як інструмент павышэння якасці навуковых і навучальных работ у Рэспубліцы Беларусь».

Удзельнікі анлайн-семінара абмяркуюць праблему неправамерных запазычанняў у навуковых і навучальных работах і магчымыя шляхі яе рашэння ў Рэспубліцы Беларусь, падзеляцца вопытам выкарыстання сістэмы «Антиплагиат» у сваіх арганізацыях.

Спецыялісты кампаніі «Антиплагиат» раскажуць аб новым функцыянале сістэмы «Антиплагиат» і перспектывы яе развіцця, адкажуць на пытанні ўдзельнікаў.

Умовы ўдзелу: бясплатна, неабходная папярэдняя рэгістрацыя>>>

Фармат правядзення: анлайн, на платформе webinar.ru. Дапамога ўдзельніку>> >

Усе ўдзельнікі анлайн-семінара, якія прысутнічалі на анлайн-семінары ад пачатку да канца, атрымаюць электронныя імянныя сертыфікаты.

Арганізатары:

Кампанія «Антиплагиат», Расія, г. Масква, https://www.antiplagiat.ru/

ТАА «Трэгросс-Бук», Рэспубліка Беларусь, г. Мінск http://www.tregross.com/

Па пытаннях удзелу ў онлайн-семінары, калі ласка, звяртайцеся:

metodolog@antilagiat.ru

Падрабязней...

Вебінары ад кампаніі Clarivate

Пачаўся навучальны год і кампанія Clarivate працягвае правядзенне бясплатных вэбінараў, якія будуць карыснымі студэнтам, аспірантам, навуковым супрацоўнікам. Традыцыйна прапаноўваецца тры серыі па магчамасцях пошуку і аналізу навуковай літаратуры ў Web of Science, пошуку найбольш значных выданняў для публікацыі асабістых вынікаў JCR, выкарыстанню Reference Manager EndNote для карэктнага афармлення спіса літаратуры курсавых, дысертацый, артыкулаў, прэзентацый дасягненняў вучонага EndNote, асноў акадэмічнага пісьма. За ўдзел у кожным вэбінары прадуглдежаны сертыфікат удзельніка, такім чынам, вэбінары можна ўключаць у вучэбны працэс.

Графік вэбінараў даступны па спасылцы https://clarivate.ru/webinars. 

Вэбінары пройдуць з 15 па 30 верасня з выкарыстаннем платформы Webex. Неабходна папярэдняя рэгістрацыя.

Таксама 18 верасня 11:00-13:00 запланаваны ўнікальны вэбінар «Оценка научных публикаций: современные инструменты и их корректное применение», які правядуць два лектары.

Тэма 1: «Ответственная наукометрия: данные и показатели».

Лектар: Валянцін Богараў, кіраўнік аддзела адукацыйных праграм, Clarivate.

Анонс: Дадзеныя аб публікацыйнай актыўнасці шырока выкарыстоўваюцца для ацэнкі навуковай прадукцыйнасці ў розных краінах свту, на іх аснове ствараюцца розныя навукаметрычныя паказчыкі. Спачатку будзе коратка разгледжана гісторыя стварэння сучасных навукаметрычных паказчыкаў. Аснова якаснага навукаметрычнага аналізу – якасныя дадзеныя. Праблемы, звязаныя з дадзенымі аб публікацыйнай актыўнасці. Ключавыя навукаметрычныя паказчыкі, іх магчымасці і абмежаванні.

Тэма 2: «Система «Антиплагиат»: корректное использование редакторами и авторами современных инструментов обнаружения заимствования».

Лектар: Юрый Чэховіч, выканаўчы дырэктар кампаніі Антыплагіят, к.ф.-м.н.

Анонс: Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі зрабілі даступнымі велізарныя масівы інфармацыі, у тым ліку, вялікаю колькасць навуковых публікацый сучаснаму аўтару.  Без вывучэння гэтых публікацый правядзенне навуковых даследаванняў высокай якасці часта аказваецца немагчымым. Як аўтару выкарыстоўваць тэксты публікацый другіх аўтараў і не аказацца абвінавачаным у плагіяце? Ці можа аўтар выкарыстоўваць тэксты сваіх папярэдніх работ? Як прымаць рашэнне рэдактару пры праверцы работ на наяўнасць запазычанняў? Як не дапусціць публікацыі работ з парушэннямі навуковай этыкі і не спудзіць, пры гэтым, добрасумленных аўтараў? Выступленне будзе прысвечана гэтым і многім іншым пытанням.

Рэгістрацыя https://bit.ly/3l4fodB. Неабходна запоўніць анкету, націснуўшы Register

Падрабязней...

Анлайн-курс «Сучасны студэнт»

Адукацыйная платформа urait.ru прапануе студэнтам прайсці бясплатны анлайн-курс «Сучасны студэнт».
Што гэта такое?
Падборка простых рэкамендацый і лайфхакі аб тайм-менеджменце, працы з навучальнымі матэрыяламі, падрыхтоўцы да сесіі і многае іншае. Увогуле ўсё, што дапаможа зрабіць жыццё студэнта прасцей.
Навошта гэта?
Курс навучыць правільна выкарыстоўваць метадычныя матэрыялы пры падрыхтоўцы да залікаў, курсавых, сесіі і ў цэлым у вучобе.

Падрабязней...

З Днём ведаў!

Паважаныя студэнты і выкладчыкі, прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Асаблівыя віншаванні нашым першакурснікам, якія ўступаюць у вялікую ўніверсітэцкую сям’ю. Для вас універсітэт стане пачаткам новага этапу ў жыцці. Тут вы пазнаеце смак поспеху, набудзеце верных сяброў, навучыцеся мысліць і марыць. А вам, паважаныя педагогі,  – цярпення і ўзаемаразумення са студэнтамі, поспехаў у рабоце, аптымізму, творчасці, асабістага дабрабыту.

Шчыра жадаем ажыццяўлення задум, творчых поспехаў, цікавых заняткаў, карысных спраў і духоўна багатага жыцця.

(Калектыў навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Я. Купалы)

Падрабязней...

Навуковая бібліятэка пераходзіць на летні час працы

З 01.07.2020 г. па 31.08.2020 г. навуковая бібліятэка пераходзіць на летні час працы.

Панядзелак – пятніца: 8.30 – 17.00

Абедзенны перапынак: 12.30 – 13.00

Выхадныя дні: субота – нядзеля.

Чакаем Вас!

Падрабязней...

Запрашаем на онлайн-трэнінг Wiley

Выдавецтва Wiley запрашае прыняць удзел у вебінарах, якія дапамогуць палепшыць вашы навыкі акадэмічнага пісьма для міжнародных часопісаў.

Вебінар праводзіць Наталля Каліцава, прадстаўнік Wiley ў Расіі і СНД.

Вебінар адбудзецца-27 мая 2020г. у 10.00 і ў 14.00.

Для далучэння да вебінара, а таксама для атрымання матэрыялаў прэзентацыі і сертыфіката ўдзельніка, калі ласка, прайдзіце папярэднюю рэгістрацыю на мерапрыемства выдавецтва Wiley па дадзенай спасылцы >>.

Падрабязней...

З Днём Перамогі!

9 мая – дзень найвялікшага трыумфу чалавечай адвагі, згуртаванасці і самаадданасці. У думках мы павінны кожны дзень казаць дзякуй усім тым, хто паміраў за гэты бясцэнны падарунак: наша жыццё і нашу будучыню. Дзякуючы подзвігу даўно мінулых дзён мы з вамі маем гонар хадзіць па зямлі, якая не ўздрыгвае ад выбухаў варожых снарадаў. Мы вольныя рабіць усё што заўгодна, бо нашу з вамі свабоду літаральна выгрызлі і выдрапалі.

Вечная падзяка, памяць і ўдзячнасць загінуўшым героям!

 

Никто не забыт

«Никто не забыт и ничто не забыто» –

Горящая надпись на глыбе гранита.

Поблекшими листьями ветер играет

И снегом холодным венки засыпает.

Но, словно огонь, у подножья – гвоздика.

Никто не забыт и ничто не забыть.

(А. Шамарин)

Падрабязней...