На базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы пачынае сваю працу Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ)
З мэтай павышэння эфектыўнасці распаўсюджвання ведаў па пытаннях прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці і правядзення патэнтных даследаванняў, на падставе пагаднення аб стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый у Рэспубліцы Беларусь, заключанага паміж універсітэтам і дзяржаўнай установай «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» з 15.03.2023 на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы пачынае сваю працу Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ).
У рамках ЦПТІ забяспечваецца выкананне наступных паслуг:
- Доступ да патэнтных і непатэнтных баз дадзеных САІУ, НЦІУ і іншых бясплатных інфармацыйных рэсурсаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці.
- Аказанне дапамогі пры правядзенні патэнтных пошукаў на падставе баз дадзеных.
- Навучанне навыкам правядзення пошуку ў патэнтных і непатентных базах дадзеных.
- Прадастаўленне агульнай інфармацыі па заканадаўстве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.
- Магчымасць атрымання кансультацый спецыялістаў па інтэлектуальнай уласнасці.
Функцыянуе цэнтр па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а, тэл.: 39-65-73.
Адказная асоба – Снацкая Надзея Аляксандраўна.