Аформлена падпіска на электроннае перыядычнае выданне «Harvard Business Review Расія» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Аформлена падпіска на электроннае перыядычнае выданне «Harvard Business Review Расія»

Аформлена падпіска на электроннае перыядычнае выданне «Harvard Business Review Расія»

Электроннае перыядычнае выданне «Harvard Business Review Расія» – штомесячны навукова-папулярны часопіс, прысвечаны розным пытанням кіравання бізнесам. Лічыцца адным з самых аўтарытэтных выданняў па менеджменце ў свеце. Пастаянныя аўтары часопіса – бізнес-гуру з сусветным імем: Ф. Котлер, М. Портэр, К. Крыстэнсэн, Г. Мінцберг і іншыя. «Harvard Business Review Расія» служыць крыніцай ідэй і рашэнняў для лідэраў бізнесу.

Змест часопіса: перадавыя ідэі, эфектыўныя тэхналогіі кіравання, інавацыі, аналіз канкрэтных бізнес-сітуацый, праблемы лідэрства, матывацыі, пытанні карпаратыўнай стратэгіі.

Падпіска ўключае ў сябе поўны архіў матэрыялаў рускамоўнага Harvard Business Review за папярэднія гады.

ДОСТУП да часопіса па спасылцы >> https://hbr-russia.ru/archive даступны з любой кропкі выхаду ў інтэрнэт праз Лагін і Пароль, які вы можаце атрымаць у чытальных залах навуковай бібліятэкі.