«Паэтычны вернісаж» чакае гасцей
Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы стане літаратурнай пляцоўкай падчас святочнага тыдня Дня Нараджэння ўніверсітэта.
Калектыў Навуковай бібліятэкі запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да «Паэтычнага вернісажу», прысвечанага юбілею ўніверсітэта. Гасцей пляцоўкі чакаюць: чытанне аўтарскіх вершаў пра ГрДУ і студэнцтва, музыкальныя нумары і гутаркі пра лёс Купалаўца ў кругавароце падзей. У фае чытальнай залы ўдзельнікі мерапрыемства таксама пазнаёмяцца з выставай цікавых артыкулаў перыядычных выданняў пра ўніверсітэт, якія адлюстроўваюць гісторыю Альма матэр.
Шчыра запрашаем далучыцца да нашага «Паэтычнага вернісажу» 24 лютага ў 12 гадзін, у чытальнай зале Навуковай бібліятэкі галоўнага корпуса (вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116).