superadmin – Page 3 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Author - superadmin

Дапоўнена. Рэгіянальны семінар «Выкарыстанне паўнатэкставых рэсурсаў на платформе EBSCOhost у адукацыйнай і навуковай (навукова-даследчай) дзейнасці»

05 сакавіка 2020 г. у 13.30 у чытальнай зале навуковай бібліятэкі (вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116) адбудзецца рэгіянальны практыка-арыентаваны семінар «Выкарыстанне паўнатэкставых рэсурсаў на платформе EBSCOhost у адукацыйнай і навуковай (навукова-даследчай) дзейнасці».

Мэта дадзенага семінара – павышэнне якасці навукова-даследчай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу, аспірантаў і магістрантаў, студэнтаў універсітэта.

З дакладам выступіць Ірына Сержан прадстаўнік EBSCO Information Services.

У ходзе семінара ўдзельнікі пазнаёмяцца з калекцыямі навуковых часопісаў і электронных кніг EBSCO, іх структурай і асаблівасцямі выкарыстання. Будуць прадстаўлены алгарытмы працы з шматфункцыянальнай выдавецкай платформай.

У рамках семінара будзе праведзены трэнінг па працы з інфармацыйнымі рэсурсамі на платформе EBSCOhost.

Праца з рэсурсамі EBSCOhost будзе карысная для ўсіх катэгорый чытачоў бібліятэкі. Семінар дасць новыя веды аб пошуку сусветнай навуковай інфармацыі.

УВАГА!

Рэгістрацыя да 03.03.2020 г. па спасылцы:

https://docs.google.com/forms/d/15cBzocAnw52sTSE538E2GkyLv9VJHeri3fdxotja9TY/edit

Месца правядзення семінара – чытальная зала навуковай бібліятэкі.

Запрашаем усіх жадаючых!

Па ўсіх пытаннях звяртацца ў навуковую бібліятэку – вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116, тэл. 73-19-24.

Падрабязней...

Курсы павышэння кваліфікацыі «Актуальныя пытанні бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання ўстаноў адукацыі»

На базе навуковай бібліятэкі праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі для бібліятэкараў «Актуальныя пытанні бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання ўстаноў адукацыі».

Заняткі будуць праходзіць у галоўным корпусе ўніверсітэта – вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116а.

З раскладам заняткаў можна азнаёміцца на сайце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДу ім. Янкі Купалы https://ipo.grsu.by/raspisanie-spec/

Падрабязней...

У чытальнай зале навуковай бібліятэкі адбылося адкрыццё выставы «О чем говорят автографы… : Книги из личной библиотеки профессора В.Н. Черепицы»

На выставе прадстаўлены кнігі з дароўнымі надпісамі (аўтографамі) з асабістай бібліятэкі прафесара Валерыя Мікалаевіча Чарапіцы. Першым з вітальным словам выступіў дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Уладзіміравіч Грынько, які адзначыў, што ў бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы гэта першая выстава падобнага тыпу.

Затым слова было прадастаўлена ўладальніку гэтай унікальнай калекцыі кніг, прафесару Валерыю Мікалаевічу Чарапіцы. З яго слоў прысутныя даведаліся аб гісторыі ўзнікнення ідэі выставы і аб яго захапленні чытаннем уцэлым. Першай кнігай, падпісанай Валерыю Мікалаевічу, было выданне вершаў беларускага паэта Петруся Броўкі «А дни идут…», на прэзентацыю якой цяперашні прафесар трапіў, дарэчы, цалкам выпадкова. У калекцыі сабраныя аўтографы такіх знакамітых дзеячаў, як Вольга Іпатава, Іван Чыгрын, Аркадзь Сталыпін, Анатоль Караленка, Рэнальд Кныш, Мікалай Чаркашын, Мітрапаліт Мінскі Філарэт і многіх іншых.

Далей слова было прапанавана выкладчыкам нашага ўніверсітэта, калегам і вучням Валерыя Мікалаевіча, кнігі якіх таксама прадстаўлены на выставе.

Так, дацэнт Аляксандр Сяргеевіч Горны распавёў пра сваю кнігу «Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі (ХХ стагоддзе)». А таксама адзначыў: «… самі аўтографы, самі надпісы – гэта дакументы. Яны могуць сведчыць пра многія якасці людзей, якія іх падпісалі».

Па словах Аляксандра Браніслававіча Арлукевіча, гэтая калекцыя кніг адлюстроўвае цікавы лёс яе ўладальніка.

Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын, прафесар, доктар гістарычных навук указаў на значны ўклад Валерыя Мікалаевіча Чарапіцы, унесены ў развіццё беларускай гістарыяграфіі.

Распавядаючы аб прадстаўленых на выставе кнігах, Валерый Мікалаевіч адзначае, што кожная кніга – гэта гісторыя: гісторыя сяброўства, гісторыя ўзаемаадносін. Каб захаваць гэтую гісторыю, кнігі былі перададзеныя ў дар навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы.

Выстава дзейнічае да 18 лютага па адрасе вул. Ажэшкі, 116. Азнаёміцца з ёй могуць усе жадаючыя.

Падрабязней...

Тэставы доступ да ЭБС «Айбукс»

Па 09.03.2020 чытачам нашай бібліятэкі ў лакальнай сетцы ўніверсітэта прадастаўляецца тэставы доступ для ўваходу ў электронна-бібліятэчную сістэму «Айбукс».

ЭБС «Айбукс» спецыялізуецца на адукацыйным і прафесійным кантэнце па ўсіх тэхнічных і гуманітарных кірунках. ЭБС «Айбукс» з’яўляецца вядучым рэсурсам па ўсіх сферах IT (інфарматыка і вылічальная тэхніка, праграмаванне, інфармацыйная бяспека і т.д.), а гэтак жа ў такіх сферах, як псіхалогія, дызайн, Эканоміка і менеджмент.

Агульны кантэнт ЭБС «Айбукс» каля 30 000 выданняў ад больш 100 выдавецтваў Расіі і СНД.

Спасылка для ўваходу на сайт ЭБС «Айбукс» https://ibooks.ru/

Каб атрымаць аддалены доступ да рэсурсаў ЭБС, неабходна зарэгістравацца на сайце https://ibooks.ru/ з любога камп’ютара ва ўніверсітэце.

Падрабязней...

14 лютага ў 11.00 у чытальнай зале навуковай бібліятэкі адбудзецца выстава-сустрэча з прафесарам В.М. Чарапіцам

14 лютага ў 11.00 у чытальнай зале навуковай бібліятэкі (вул. Ажэшкі , 22, аўд. 116) адбудзецца выстава-сустрэча «О чем говорят автографы… : Книги из личной библиотеки профессора В.Н. Черепицы».

Запрашаем усіх жадаючых!

Падрабязней...

«Русский как иностранный». Прапануем апрабаваць магчымасці спецыялізаванай платформы.

ТАА Кампанія «Ай Пі Ар Медыя» прапануе на бязвыплатнай аснове правесці тэставанне магчымасцяў унікальнай спецыялізаванай Платформы «Русский как иностранный».

Унікальная спецыялізаваная калекцыя выданняў уключае падручнікі і навучальныя дапаможнікі профільных выдавецтваў.

На платформе рэалізавана магчымасць працы з інтэрактыўнымі формамі кантэнту (онлайн-курсы, відэа – і аўдыё-кантэнт), а таксама адкрыты рэпазіторый.

Для працы з платформай неабходна атрымаць лагін і пароль у аддзеле бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій (Ажэшкі, 22-116а) альбо падаць заяўку праз электронную форму па спасылцы >>.

Тэставы доступ дзейнічае да 29 лютага 2020 года.

Падрабязней...