Тэставы доступ да ЭБС BOOK.ru – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Тэставы доступ да ЭБС BOOK.ru

Тэставы доступ да ЭБС BOOK.ru

ЭБС BOOK.RU змяшчае электронныя версіі падручнікаў, вучэбных і навуковых дапаможнікаў, манаграфій па розных галінах ведаў:
Эканоміка і фінансы / Права / Гісторыя / Філасофія / Палітыка / Інфармацыйныя тэхналогіі / Філалогія і мовазнаўства / Прыродазнаўчыя навукі / Педагогіка / Псіхалогія / Тэхнічныя навукі / Ваенная справа / Медыцына / Сельская гаспадарка і інш.
У склад базавай калекцыі ўключана таксама перыёдыка, у тым ліку часопісы, якія ўваходзяць у пералік ВАК РФ.
ЭБС BOOK.RU падыходзіць для вучобы і працы асобам з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.
Для пачатку працы ў сістэме кожнаму чытачу неабходна зарэгістравацца на сайце ЭБС з камп’ютара, які знаходзіцца ў лакальнай сетцы ўніверсітэта Пасля рэгістрацыі ў правым верхнім вугле будзе адлюстроўвацца назва навучальнай установы (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы), а кнігі стануць даступныя. Калі назва навучальнай установы не адлюстравалася, неабходна ўвесці код доступу, які можна атрымаць у аддзеле бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій (Ажэшкі, 22, каб. 116 а) або па e-mail: misiukevich_sm@grsu.by.

Інструкцыю па рэгістрацыі на сайце ЭБС можна спампаваць тут.
Інструкцыю па працы з пошукам у ЭБС BOOK.RU можна спампаваць тут.

Доступ ажыццяўляецца з 02.05.2023 г. па 02.06.2023 г. з любога камп’ютара пасля рэгістрацыі праз лакальную сетку ўніверсітэта.

Адрас рэсурсу: https://book.ru/