Анлайн-семінар «Інфармацыйнае абслугоўванне ў электронным асяроддзі: выкарыстанне пошукавых магчымасцей вядучых сусветных прадметных паказальнікаў на платформе EBSCOhost» – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Анлайн-семінар «Інфармацыйнае абслугоўванне ў электронным асяроддзі: выкарыстанне пошукавых магчымасцей вядучых сусветных прадметных паказальнікаў на платформе EBSCOhost»

Анлайн-семінар «Інфармацыйнае абслугоўванне ў электронным асяроддзі: выкарыстанне пошукавых магчымасцей вядучых сусветных прадметных паказальнікаў на платформе EBSCOhost»

20 красавіка 2021 г. у 14.00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе анлайн-семінар «Інфармацыйнае абслугоўванне ў электронным асяроддзі: выкарыстанне пошукавых магчымасцей вядучых сусветных прадметных паказальнікаў на платформе EBSCOhost».

На семінары будуць разгледжаны алгарытмы выкарыстання і пошукавыя асаблівасці вядучых сусветных прадметных паказальнікаў EconLit, GeoRef, Medline, MathSciNet, PsycInfo і інш. Будуць абмеркаваны перспектывы развіцця і ўдасканалення рэфератыўных баз дадзеных.

Запрошаны эксперт семінара – дырэктар па развіцці EBSCO у краінах СНД Андрэй Сакалоў.

Арганізатары:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі,

Кампанія EBSCO Information Services.

Семінар пройдзе на электроннай платформе Zoom. Для ўдзелу неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю https://conference.nlb.by/ebsco-2021/visitors/registration/.

Спасылка для далучэння да семінара будзе выслана ўсім зарэгістраваным удзельнікам за дзень да мерапрыемства.

Каардынатары:

Рудакоўская Марына Віктараўна,

загадчык аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння

Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,

тэлефон: (8 017) 293 28 90,

e-mail: rudakovskaya@nlb.by

Дамоўская Марыя Васільеўна,

загадчык сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння

Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,

тэлефон: (8 017) 293 29 26,

e-mail: virtual@nlb.by