Запрашаем прыняць удзел у конкурсе эсэ “Вялікая Айчынная вайна ў лёсе маёй сям’і” – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Запрашаем прыняць удзел у конкурсе эсэ “Вялікая Айчынная вайна ў лёсе маёй сям’і”

Запрашаем прыняць удзел у конкурсе эсэ “Вялікая Айчынная вайна ў лёсе маёй сям’і”

1 красавіка стартуе прыём заявак на ўдзел у конкурсе эсэ “Вялікая Айчынная вайна ў лёсе маёй сям’і”.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць студэнты, курсанты, магістранты ўніверсітэта, навучэнцы каледжаў.

Мэта конкурсу – паглыбленне разумення значэння Вялікай Айчыннай вайны ў гісторыі і культуры Беларусі сярод студэнцкай моладзі, захаванне памяці аб героях вайны праз асабістыя гісторыі і сведчанні.

Каб стаць удзельнікам конкурсу вам неабходна:

  • напісаць эсэ на беларускай або рускай мове (падрабязную інфармацыю пра жанр эсэ вы знойдзеце ў памятцы);
  • да 30 красавіка даслаць сваю творчую працу і заяўку на ўдзел у конкурсе ў аргкамітэт па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 116; тэл.: (80152)731924, e-mail: library@grsu.by.

Форму заяўкі на ўдзел у конкурсе неабходна спампаваць, раздрукаваць і абавязкова падпісаць.

Падрабязная інфармацыя змешчана ў Палажэнні аб правядзенні конкурсу.

Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца 8 мая.