Чацвёрты раз у Купалаўскім універсітэце прайшла Летняя школа беларускай мовы і культуры
У гэтым годзе Летняя школа сабрала 15 удзельнікаў з Расіі, Польшы, Казахстана. Цікавыя заняткі па беларускай мове, літаратуры, культуры правялі супрацоўнікі навуковай бібліятэкі, выкладчыкі філалагічнага факультэта і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Акрамя гэтага слухачы Летняй школы пабывалі ў многіх гістарычных месцах Гродна і рэгіёна: наведалі Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі, Стары замак, Каложскую царкву, Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей, Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, царкву абарончага тыпу ў Сынкавічах.
Для ўдзельнікаў школы былі арганізаваны майстар-класы па народных рамёствах і прыгатаванні традыцыйных беларускіх страў. Такія заняткі, дзякуючы паглыбленню ў моўнае асяроддзе, спрыяюць вывучэнню беларускай мовы.
Падрабязней пра Летнюю школу беларускай мовы і культуры вы можаце даведацца на старонках навуковай бібліятэкі ў сацыяльных сетках.
https://www.facebook.com/s.lib.yksug