Доступ да электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Доступ да электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі

Доступ да электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі

Паважаныя калегі!

Навуковай бібліятэкай арганізаваны доступ да электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі https://dvs.rsl.ru/. Доступ дзейнічае да 5 красавіка 2022 года.

Праца з сайтам ажыццяўляецца з камп’ютараў бібліятэкі і камп’ютарных класаў па наступных адрасах:

  • вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а (Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій);
  • вул. Ажэшкі, 22, каб. 116 (Чытальная зала для навуковых супрацоўнікаў (камп’ютар 1,2,3));
  • вул. Урублеўскага, 33, аўд. 212 (Абанемент вучэбнай літаратуры);
  • зав. Даватара, 3/1, аўд. 103 (Бібліятэка юрыдычнага факультэта);
  • зав. Даватара, 3/1, аўд. 7 (Бібліятэка факультэта бібялогіі і экалогіі);
  • вул. Захарава, 32, аўд. 15 (Бібліятэка педагагічнага факультэта і факультэта фізічнай культуры);
  • вул. Гаспадарчая, 23, аўд. 218 (Бібліятэка факультэта эканомікі і кіравання і факультэта псіхалогіі);
  • вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 111 (Бібліятэка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму);
  • вул. Курчатава, 1а, каб. 508 (Інжынерна-будаўнічы факультэт);
  • вул. Курчатава, 1а, каб. 704 (Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання);
  • вул. Леніна, 32, каб. 7 (Філалагічны факультэт).

 

Для работы з ЭБД РДБ адкрыйце сайт https://dvs.rsl.ru/ з дапамогаю браўзера Mozilla Firefox ці Cent.

Стварыце кабінет карыстальніка. Для гэтага прайдзіце рэгістрацыю. Для завяршэння рэгістрацыі звяжыцеся па тэлефоне з адміністратарам віртуальнай чытальнай залы РДБ ад ГрДУ імя Янкі Купалы – Святланай Мечыславаўнай Місюкевіч (39-65-73, misiukevich_sm@grsu.by; вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а).

Пасля пацвярджэння адміністратарам рэгістрацыі ў якасці карыстальніка ВЧЗ РДБ вам будзе даступна работа з дакументамі на сайтах https://dvs.rsl.ru/ і https://www.rsl.ru/ толькі з камп’ютараў універсітэта па ўказаных адрасах.

Падрабязную інструкцыю па рабоце з дакументамі ЭБД РДБ https://dvs.rsl.ru/ вы можаце спампаваць па спасылцы >>.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій (вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а, тэл. 39-65-73).