Анлайн-акцыя «Чытаем любімых аўтараў разам»


Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі шэраг кніжных выстаў, прымеркаваных да Года народнага адзінства. Тут прадстаўлены навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі, даведнікі пра грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё, гісторыю і сучаснасць Рэспублікі Беларусь.
На працягу года запланаваны і іншыя мерапрыемствы, сярод якіх конкурс дзіцячага малюнка “Свет сяброўства, адзінства”, відэапрэзентацыя “Адлюстраванне народнага адзінства ў творчасці беларускіх пісьменнікаў”, выстава творчых работ супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы “Скарб душы: аб’яднанне традыцый праз творчасць”, а таксама шэраг іншых тэматычных экспазіцый.



Запрашаем прыняць удзел у працы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Берковские чтения. Книжная культура в контексте международных контактов»», заснаванай у гонар П.Н. Беркова (1896-1969) – літаратуразнаўца, бібліёграфа, кнігазнаўцы і гісторыка літаратуры. Канферэнцыя адбудзецца 26-27 мая 2021 г. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
У межах канферэнцыі мяркуецца правядзенне Круглага стала, прысвечанага гісторыі жыцця рэгіёна ў сацыякультурным і іншых аспектах, выбітным дзеячам Гродзеншчыны.
Тэмы для абмеркавання:
Для ўдзелу ў канферэнцыі просім Вас зарэгістравацца да 28.02.2021 г. па адрасе: http://csl.bas-net.by/berkov_conf/AspForConf/Registr.aspx.
Рабочыя мовы канферэнцыі: руская, беларуская, англійская.
Пры правядзенні канферэнцыі будзе ўлічвацца санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя, што, магчыма, паўплывае на фармат правядзення мерапрыемства on-line / off-line.
Падрабязная інфармацыя на сайце канферэнцыі http://csl.bas-net.by/berkov_conf/inform.asp.
Па пытаннях удзелу ў канферэнцыі, праезду, браніраванню нумароў, іншых пытаннях просім звяртацца да каардынатара канферэнцыі Людмілы Аўгуль.
Кантакты каардынатараў:
Людміла Аўгуль
Тэл. +375 (17) 361 14 47
+ 375 (29) 628 60 22
Факс +375 (17) 323 54 28
E-mail: avgul@kolas.basnet.by
Наталля Удовіна
Тэл.: +7 (985) 554 43 00
E-mail: ncknigaran@mail.ru

Калектыў навуковай бiблiятэкi ГрДУ iмя Янкi Купалы
Па тэхнічных прычынах магчымы збой у працы з базамі дадзеных і ЭБС.
Просім прабачэння.
Кампанія Clarivate прапаноўвае вашай увазе эксперыментальную серыю вэбінараў.
У лістападзе і снежні будуць разгледжаны 8 тэм, якія выклікаюць найбольшую колькасць пытанняў у слухачоў ці не разглядаюцца на стандартных серыях вэбінараў Clarivate.
Кожны вэбінар паўтараецца 3 разы на дзень, выбірайце зручны час, працягласць заняткаў 45 хвілін, акрамя асноўнага матэрыялу будуць дадзены адказы на пытанні слухачоў, якія яны пакінуць у анкеце пры рэгістрацыі.
Для рэгістрацыі, перайшоўшы па выбранай спасылцы, націсніце Registration і запоўніце анкету.
Тым, хто праслухае не менш за 90% асноўнага часу вэбінара на працягу 2 дзён будзе высланы сертыфікат удзельніка. Сертыфікат па кожнай тэме асобны.
4 лістапада 2020, серада
Web of Science: поиск и анализ грантовой поддержки.
Інфармацыя пра грантавую падтрымку часта ўказваецца ў публікацыях. З 2008 года гэтыя дадзеныя таксама індэксуюцца ў Web of Science Core Collection і, пры неабходнасці, дапаўняюцца з іншых крыніц. Якія фонды фінансавалі даследаванні, што нас цікавяць? Што фінансаваў пэўны фонд? Хто з вучоных атрымаў фінансаванне ад грантадаўцы? Як з імі звязацца? Якія публікацыі былі ў вучоных у межах дадзенага праекта? Як захаваць атрыманыя дадзеныя? На што неабходна звярнуць увагу пры падрыхтоўцы грантавай заяўкі? Адказы на вашы пытанні.
Рэгістрацыя (GMT+3, маскоўскі час)
7:00–7:45 https://bit.ly/3oE7bi2
10:00–10:45 https://bit.ly/3mpC73n
13:00–13:45 https://bit.ly/37LXHv8
6 лістапада, пятніца
Многообразие идентификаторов авторов: Publons, ORCID, ResearchGate, Google Scholar
У чым складанасці ідэнтыфікацыі работ вучонага? Якія ёсць шляхі вырашэння гэтай праблемы? Навошта такая разнастайнасць профіляў? Ці можна абмежавацца адным? Хто мае права і павінен запаўняць аўтарскія профілі? Як спрасціць працу з профілямі? Чаму ўсюды розны індэкс Хірша? Адказы на вашы пытанні.
Рэгістрацыя
7:00–7:45 https://bit.ly/34x0bvl
10:00–10:45 https://bit.ly/3kyHpJz
13:00–13:45 https://bit.ly/3e7xvvV
11 лістапада, серада
EndNote: оформление библиографии статьи по формату журнала в один клик
Якія фарматы афармлення спісаў літаратуры існуюць? Па якім фармаце аформіць спіс літаратуры ў выбраным выданні? Дзе яго знайсці? Што такое рэферэнс-менеджэры? Як наладзіць працу EndNote? Як стварыць і папаўняць калекцыю? Ці можна самаму дадаць інфармацыю пра артыкул? Выкарыстанне Cite While You Write™. Адказы на вашы пытанні.
Рэгістрацыя
7:00–7:45 https://bit.ly/3jxR15R
10:00–10:45 https://bit.ly/3kyHGw5
13:00–13:45 https://bit.ly/3ksMVxf
12 лістапада, чацвер
Оценка публикационной активности организации с помощью WoS and InCites
Калі, навошта і каму неабходна ацэньваць публікацыйную дзейнасць арганізацыі? Як стварыць і экспартаваць у неабходным фармаце спіс публікацый арганізацыі за пэўныя гады? Якія работы (не)могуць трапіць у профіль арганізацыі? Як яго стварыць і падтрымліваць у актуальным стане? Якія паказчыкі можна паглядзець? Як знайсці найбольш аптымальныя арганізацыі-партнёры для выканання праекта па сваёй тэме? Адказы на вашы пытанні.
Рэгістрацыя
7:00–7:45 https://bit.ly/2HD7w3k
10:00–10:45 https://bit.ly/3mDKIjp
13:00–13:45 https://bit.ly/35GUytX
1 снежня, аўторак
Вступление в наукометрию
Часам навукаметрычныя паказчыкі выкарыстоўваюцца не па прызначэнні, што прыводзіць да непаразумення мажлівасцей і каштоўнасці гэтай навукі. Разгледзім мэты, задачы і функцыі навукаметрыі. Абсалютныя і нармалізаваныя паказчыкі, іх магчымасці і абмежаванні. Карэктнае і некарэктнае прымяненне. Адказы на вашы пытанні.
Рэгістрацыя
7:00–7:45 https://bit.ly/3julcLf
10:00–10:45 https://bit.ly/2JbCzEj
13:00–13:45 https://bit.ly/3dXJsV4
3 снежня, чацвер
Поиск в пристатейной литературе: доступные сокровища Web of Science
Пры індэксацыі дадзеных на платформе Web of Science праіндэксавана больш за 1,8 млрд спасылак бібліяграфічных спісаў. Аналіз гэтых дадзеных дазваляе паглядзець: дзе, калі, кім цытаваліся вашы працы, апублікаваныя ў выданнях, якія не праіндэксаваны ў Web of Science. І захаваць гэтыя дадзеныя. Даведацца як пэўная работа паўплывала на развіццё навуковага кірунку. Адказы на вашы пытанні.
Рэгістрацыя
7:00–7:45 https://bit.ly/34wMuwj
10:00–10:45 https://bit.ly/37LDFki
13:00–13:45 https://bit.ly/34ufAfS
7 снежня, панядзелак
Подобрать журнал для публикации и не ошибиться с выбором
У свеце больш за 100 тысяч часопісаў, якія сцвярджаюць, што з’яўляюцца навуковымі. Па якіх крытэрыях выбіраюць часопіс для публікацыі? Ці можна надрукавацца бясплатна? Калі часопіс адкрытага доступу, то які кошт? Як праверыць ці індэксуецца выданне ў Web of Science Core Collection? Што такое “драпежніцкія” выданні? Якія ў іх адметныя асаблівасці? Адказы на вашы пытанні.
Рэгістрацыя
7:00–7:45 https://bit.ly/2HBFmpG
10:00–10:45 https://bit.ly/3dXcQe4
13:00–13:45 https://bit.ly/34yVm4K
8 снежня, аўторак
Web of Science: новый интерфейс, новые возможности, новые функции
Са студзеня 2021 года ў Web of Science будзе новы інтэрфейс. Што зменіцца? Як карыстацца? Якія ёсць новыя функцыі? Пакрокавае відэакіраўніцтва для пачынаючых і вопытных карыстальнікаў. Адказы на вашы пытанні.
Рэгістрацыя
7:00–7:45 https://bit.ly/37K2e11
10:00–10:45 https://bit.ly/2HGsgXP
13:00–13:45 https://bit.ly/3mq5in1
Графік традыцыйнай серыі вэбінараў https://clarivate.ru/webinars
Чытачам нашай бібліятэкі па 30 лістапада прадастаўлены тэставы доступ да калекцый выдавецтва Праспект на платформе ЭБС “Лань” https://e.lanbook.com
Выдавецтва “Праспект” выпускае кнігі па юрыспрудэнцыі, эканоміцы, псіхалогіі, філасофіі, замежных мовах, гісторыі, прыродазнаўчых навуках і іншых накірунках. Усе выданні падрыхтаваны вядучымі спецыялістамі і аўтарскімі калектывамі Расіі.
Калекцыя “Права. Юрыдычныя навукі” ўключае выданні па адміністрацыйным, грамадзянскім, міжнародным, муніцыпальным, сямейным, страхавым, працоўным, прыватным і іншых відах правоў, а таксама выданні па адвакатуры, выканаўчым і судовым справаводстве.
Калекцыя “Эканоміка і менеджмент” уключае вучэбную літаратуру па эканоміцы, справаводству, лагістыцы, маркетынгу, менеджменту, падатках і падаткаабкладанню, статыстыцы, страхаванню, мытнай справе, кіраванні персаналам, цэнаўтварэнні, фінансах і крэдытах.
Калекцыя “Сацыяльна-гуманітарныя навукі” ўключае вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, манаграфіі і практыкумы па гісторыі, канфлікталогіі, культуралогіі, мастацтву, логіцы, навуказнаўству, дакументазнаўству, архівазнаўству, паліталогіі, грамадазнаўству, сацыялогіі і філасофіі.
Калекцыя “Мовазнаўства і літаратуразнаўства” ўключае ў сябе кнігі па англійскай, іспанскай, нямецкай і французскай мовах, перакладазнаўству, рыторыцы, сучаснай рускай мове, рускай літаратуры і літаратуразнаўству.
Калекцыя “Псіхалогія. Педагогіка” ўключае вучэбнікі, вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, манаграфіі, навукова-папулярную літаратуру, публіцыстыку, метадычныя ўказанні і рэкамендацыі па педагогіцы, педагогіцы вышэйшай адукацыі, псіхалогіі, псіхалогіі службовай дзейнасці, практычнай псіхалогіі, а таксама сацыяльнай педагогіцы і псіхалогіі.
Для прагляду даступных выданняў карыстайцеся тэматычным рубрыкатарам (вялікае меню злева) ці “Пошукам па сістэме” https://e.lanbook.com/books. Акцівіруйце курсор “Паказваць выдавецтвы”.
*Рубрыкі, у якіх ёсць даступныя для чытання кнігі, абазначаны сінім колерам, недаступны кантэнт адзначаны шэрым.
*У пошукавай форме вы можаце шукаць кнігу па аўтару, яе назве, кантэксту.

ЭБС Znanium адкрывае бясплатны тэставы доступ усім студэнтам, выкладчыкам, навуковым супрацоўнікам нашага ўніверсітэта тэрмінам да 26 лістапада 2020 г.
Для атрымання доступу да ЭБС вам неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце https://znanium.com/. Далей неабходна атрымаць Ключ доступу да Znanium ад бібліятэкі.
Алгарытм дзеянняў просты:
Крок 1. Ўваходзіце ў асабісты кабінет.
Крок 2. Мае ключы доступу.
Крок 3. Заяўка на атрыманне ключа доступу.
Крок 4. Пачніце набіраць слова з поўнай назвы навучальнай установы (Гродненский государственный университет имени Янки Купалы).
Крок 5. Адправіць заяўку.

Просьба падаць заяўкі на друкаваныя СМІ да 06.11.2020 г.
Для аператыўнай працы раім скарыстацца электроннай формай замовы (Ф30.9-007)
Па пытаннях падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі звяртацца ў сектар перыядычных, даведачных выданняў і дысертацыйнага фонду навуковай бібліятэкі (вул. Ажэшкі, 22, каб. № 116).
Токарава Святлана Барысаўна– кантактная асоба.
Тэлефон: 73-19-80
e-mail: s.tokareva@grsu.by
Прапануем пазнаёміцца з фундаментальнай працай «ФРАЗЕАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК ГАВОРАК ГРОДЗЕНШЧЫНЫ»
Аўтар: ДАНІЛОВІЧ Мікалай Аляксандравіч, доктар філалагічных навук, прафесар
Пазнаёміцца са слоўнікам можна ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе вул. Ажэшкі 22, аўд. 116 (Філіял 2)
