Светлана Мисюкевич – Page 11 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Author - Светлана Мисюкевич

Тэставы доступ да выдавецкіх калекцый ЭБС «Лань»

З 22 красавіка па 21 мая 2021 года карыстальнікам навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы прадастаўлены тэставы доступ да выдавецкіх калекцый ЭБС «Лань» https://e.lanbook.com/.

Чытачы могуць зарэгістравацца з любога камп’ютара або мабільнай прылады, падлучанай да сеткі Інтэрнэт па спасылцы https://e.lanbook.com/auth/signup.
Пасля рэгістрацыі вам будуць даступныя электронныя версіі кніг выдавецтва «Лань» і іншых вядучых выдавецтваў вучэбнай і навуковай літаратуры па наступных накірунках: матэматыка, фізіка, інжынерна-тэхнічныя навукі, хімія, ветэрынарыя, заатэхнія, сельская і лясная гаспадарка і інш. У ЭБС прадстаўлены таксама электронныя версіі перыядычных выданняў па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навуках.

Відэаінструкцыі па працы з сайтам і дакументамі ў ЭБС «Лань» https://www.youtube.com/playlist?list=PL5FGE6wLTaHEWf_fpKJ3-9hVcn_yWK8Kr.

Падрабязней...

Доступ да электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі

Паважаныя калегі!

Навуковай бібліятэкай арганізаваны доступ да электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі https://dvs.rsl.ru/. Доступ дзейнічае да 5 красавіка 2022 года.

Праца з сайтам ажыццяўляецца з камп’ютараў бібліятэкі і камп’ютарных класаў па наступных адрасах:

  • вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а (Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій);
  • вул. Ажэшкі, 22, каб. 116 (Чытальная зала для навуковых супрацоўнікаў (камп’ютар 1,2,3));
  • вул. Урублеўскага, 33, аўд. 212 (Абанемент вучэбнай літаратуры);
  • зав. Даватара, 3/1, аўд. 103 (Бібліятэка юрыдычнага факультэта);
  • зав. Даватара, 3/1, аўд. 7 (Бібліятэка факультэта бібялогіі і экалогіі);
  • вул. Захарава, 32, аўд. 15 (Бібліятэка педагагічнага факультэта і факультэта фізічнай культуры);
  • вул. Гаспадарчая, 23, аўд. 218 (Бібліятэка факультэта эканомікі і кіравання і факультэта псіхалогіі);
  • вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 111 (Бібліятэка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму);
  • вул. Курчатава, 1а, каб. 508 (Інжынерна-будаўнічы факультэт);
  • вул. Курчатава, 1а, каб. 704 (Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання);
  • вул. Леніна, 32, каб. 7 (Філалагічны факультэт).

 

Для работы з ЭБД РДБ адкрыйце сайт https://dvs.rsl.ru/ з дапамогаю браўзера Mozilla Firefox ці Cent.

Стварыце кабінет карыстальніка. Для гэтага прайдзіце рэгістрацыю. Для завяршэння рэгістрацыі звяжыцеся па тэлефоне з адміністратарам віртуальнай чытальнай залы РДБ ад ГрДУ імя Янкі Купалы – Святланай Мечыславаўнай Місюкевіч (39-65-73, misiukevich_sm@grsu.by; вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а).

Пасля пацвярджэння адміністратарам рэгістрацыі ў якасці карыстальніка ВЧЗ РДБ вам будзе даступна работа з дакументамі на сайтах https://dvs.rsl.ru/ і https://www.rsl.ru/ толькі з камп’ютараў універсітэта па ўказаных адрасах.

Падрабязную інструкцыю па рабоце з дакументамі ЭБД РДБ https://dvs.rsl.ru/ вы можаце спампаваць па спасылцы >>.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій (вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а, тэл. 39-65-73).

Падрабязней...

Больш за 1200 журналаў прадаставілі APC-зніжкі для аўтараў з Беларусі

Міжнародны кансорцыум бібліятэк EIFL – партнёр Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні – заключыў пагадненні з вядучымі міжнароднымі выдавецтвамі па адмене або зніжэнні аплаты за апрацоўку артыкулаў APC (APC-англ. article processing charges) для аўтараў з Беларусі пры публікацыі артыкулаў у рэжыме адкрытага доступу ў аўтарытэтных навуковых часопісах, такіх як Reviews in the Neurosciences, Epidemiology & Infection, Computer Assisted Surgery, Nanocomposites і інш.
Тут прадстаўлены поўны спіс часопісаў (больш за 1200 выданняў), для якіх дзейнічаюць умовы гэтых пагадненняў.
Абнаўленне спісу плануецца два разы на год.

Пры ўзнікненні пытанняў вы можаце звяртацца да нацыянальнага каардынатара EIFL у Рэспубліцы Беларусь Брычкоўскага Вячаслава Іванавіча па электроннай пошце v_britch@nlb.by (пераважна) або па тэлефоне (+375 17) 293 25 09.

Запіс вебінару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па пытаннях адкрытага доступу і публікацыі ў выданнях са зніжкай аплаты за апрацоўку артыкулаў APC https://www.youtube.com/watch?v=WrgdiQN08Bc.

Падрабязней...

Анлайн-семінар «Інфармацыйнае абслугоўванне ў электронным асяроддзі: выкарыстанне пошукавых магчымасцей вядучых сусветных прадметных паказальнікаў на платформе EBSCOhost»

20 красавіка 2021 г. у 14.00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе анлайн-семінар «Інфармацыйнае абслугоўванне ў электронным асяроддзі: выкарыстанне пошукавых магчымасцей вядучых сусветных прадметных паказальнікаў на платформе EBSCOhost».

На семінары будуць разгледжаны алгарытмы выкарыстання і пошукавыя асаблівасці вядучых сусветных прадметных паказальнікаў EconLit, GeoRef, Medline, MathSciNet, PsycInfo і інш. Будуць абмеркаваны перспектывы развіцця і ўдасканалення рэфератыўных баз дадзеных.

Запрошаны эксперт семінара – дырэктар па развіцці EBSCO у краінах СНД Андрэй Сакалоў.

Арганізатары:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі,

Кампанія EBSCO Information Services.

Семінар пройдзе на электроннай платформе Zoom. Для ўдзелу неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю https://conference.nlb.by/ebsco-2021/visitors/registration/.

Спасылка для далучэння да семінара будзе выслана ўсім зарэгістраваным удзельнікам за дзень да мерапрыемства.

Каардынатары:

Рудакоўская Марына Віктараўна,

загадчык аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння

Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,

тэлефон: (8 017) 293 28 90,

e-mail: rudakovskaya@nlb.by

Дамоўская Марыя Васільеўна,

загадчык сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння

Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,

тэлефон: (8 017) 293 29 26,

e-mail: virtual@nlb.by

Падрабязней...

Конкурс эсэ «Нябесная заступніца Беларусі»

Аб’яўляем конкурс!

Навуковая бібліятэка запрашае студэнтаў, курсантаў, магістрантаў ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама навучэнцаў каледжаў прыняць удзел у конкурсе эсэ «Нябесная заступніца Беларусі» (да Дня памяці прэпадобнай Ефрасінні Полацкай).

Умовы ўдзелу:

1) самастойна напісаць эсэ на тэму «Нябесная заступніца Беларусі» (колькасць старонак неабмежаваная; тэкст эсэ на вашай роднай мове);

2) даслаць заяўку (прозвішча, імя, імя па бацьку, факультэт, курс навучання) і матэрыялы эсэ ў электронным і папяровым выглядзе на адрас: 230023, г.Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а; e-mail: library@grsu.by

Заяўка і матэрыялы дасылаюцца да 15 мая ўключна.

Вынікі конкурсу будуць падведзены 25 мая.

Творчых поспехаў! Чакаем вашы работы!

Памятку па напісанні эсэ можна спампаваць па спасылцы >>.

Палажэнне аб конкурсе эсэ «Нябесная заступніца Беларусі» (спампаваць).

Падрабязней...

Запрашаем прыняць удзел у абласным конкурсе буктрэйлераў «#Читай!Советуй!Продвигай!»

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” запрашае прыняць удзел у абласным конкурсе буктрэйлераў «#Читай!Советуй!Продвигай!».
Галоўная мэта конкурсу – папулярызацыя кнігі і чытання сярод маладога пакалення.
З інструкцыяй аб парадку арганізацыі і правядзення абласнога конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы > >
Заяўкі на ўдзел і гатовыя ролікі прымаюцца да 10 мая 2021 года па электроннай пошце: marketing@grodnolib.by (з пазнакай «на конкурс») або па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Карбышава, 17, ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага» (для сектара маркетынгу і сувязяў з грамадскасцю).
Даведкі па тэлефоне: 71-89-41.

Падрабязней...

Пачаліся заняткі ў межах адукацыйнага семінара

На базе навуковай бібліятэкі пачаліся заняткі ў межах адукацыйнага семінара «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі». Удзельнікамі заняткаў сталі члены прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта. Першыя заняткі былі прысвечаны навукаметрычным базам дадзеных і працы з аўтарскімі профілямі ў Google Акадэміі і РІНЦ. Наступныя заняткі пройдуць у анлайн-рэжыме. Па заканчэнні семінара ўдзельнікам усіх заняткаў будуць выдадзены сертыфікаты.

Падрабязней...

Вясенняя серыя вэбінараў Elsevier

Паважаныя калегі,

Каманда Elsevier S & T у Расіі пачынае серыю вэбінараў для навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў бібліятэк і навуковых аддзелаў.

Па выніках навучання выдаецца сертыфікат з указаннем колькасці гадзін навучання (поўны цыкл -18 гадзін (базавы ўзровень+профільны)).

Вы можаце азнаёміцца з поўным спісам вэбінараў на сайце Elsevier S & T у Расіі. Расклад вэбінараў на сакавік прыведзены ў файле >>.

Падрабязней...

Семінары навуковай бібліятэкі “Научные коммуникации в профессиональной деятельности: электронные сервисы и библиотечные информационные технологии”

Паважаныя калегі!

На падставе рашэння савета па інтэрнацыяналізацыі ад 01.03.2021 г. (пратакол №2) рэгістрацыя на адукацыйныя семінары для выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў ГрДу імя Янкі Купалы з выдачай сертыфікатаў працягнута да 15 сакавіка 2021 г. Заняткі будуць праводзіцца па 4 акадэмічных гадзіны (2 пары) у наступныя дні: 22.03.2021, 29.03.2021, 05.04.2021.

Запрашаем прайсці рэгістрацыю па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScgjuyl7eXbprOY2xBlpr8N9ytakHIxDfDfLhSmZWVT9nbfrw/viewform

Усім, хто зарэгіструецца, будзе зроблена дадатковая рассылка з указаннем аўдыторыі, даты і часу правядзення заняткаў.

План семінараў

Дата Тэма Дадатак
22.03.2021

 

Рэгістрацыя ў  навукаметрычных  базах дадзеных. Стварэнне аўтарскага профілю вучонага. Агляд навукаметрычных баз дадзеных: РІНЦ, Google Scholar, Scopus.
Работа з аўтарскім профілем вучонага. Агляд магчымасці рэдагавання аўтарскага профілю.
29.03.2021 Кнігазабеспячэнне дысцыплін. Заказ літаратуры. Падпіска на перыядычныя выданні. Агляд фонду бібліятэкі для забеспячэння адукацыйнага працэсу. Аналіз попыту на літаратуру, закупленую па заяўкам кафедр.
Пошук высокарэйтынгавых выданняў для публікацыі вынікаў навуковай і даследчай дзейнасці. Агляд даступных ЭІР у лакальнай сетцы ўніверсітэта і магчымасці пошуку выданняў у навукаметрычных базах дадзеных.
05.04.2021 Навуковыя сацыяльныя сеткі. Развіццё навуковых камунікацый з дапамогай электронных сэрвісаў.
Падвядзенне вынікаў. Выдача сертыфікатаў.

Пры неабходнасці ўсе, хто жадае, могуць атрымаць індывідуальную кансультацыю па тэмах семінараў.

Кантактныя асобы:

Грынько Мікалай Уладзіміравіч, дырэктар бібліятэкі, тэл. : 73-19-24.

Місюкевіч Святлана Мечыславаўна, загадчык аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій, тэл. : 74-43-78.

Падрабязней...