Навіны – Page 5 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Чытаем “Новую зямлю” разам

У дзень нараджэння Якуба Коласа і да 100-годдзя паэмы “Новая зямля” прапануем далучыцца да акцыі.
Падрабязнасці на відэа 🥰

#Новая_зямля_100

 

Падрабязней...

Адбыўся адукацыйны семінар для навукоўцаў ГрДУ імя Янкі Купалы «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 4»

26 і 27 кастрычніка 2023 года навуковая бібліятэка правяла цыкл заняткаў адукацыйнага семінара для навукоўцаў ГрДУ імя Янкі Купалы «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 4». Семінар накіраваны на ўдасканаленне навуковай камунікацыі сродкамі электронных сэрвісаў і бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама на павышэнне публікацыйнай актыўнасці і рэйтынгу як навукоўцаў, так і ўніверсітэта.

У першы дзень спікерамі семінара выступілі: Мікалай Грынько, дырэктар навуковай бібліятэкі, і Святлана Місюкевіч, загадчык аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій. Быў разгледжаны шэраг пытанняў, прысвечаных магчымасцям навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы для навуковай і вучэбнай дзейнасці, рэйтынгу і павышэнню ўзроўня навуковага цытавання, працы з ЭБС і БД, вядзенню і рэдагаванню аўтарскіх профіляў у навукаметрычных базах дадзеных. Таксама абмеркавалі правілы афармлення зборнікаў для дэпаніравання і пытанні студэнцкай навукі.

Спікерам другога дня стала Ірына Барысаўна Стралкова, афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Антиплагиат» у Беларусі па навучанні. Увазе слухачоў былі прадстаўлены наступныя тэмы: «Культура навуковага цытавання. Запазычанні ў навуковых публікацыях», «Кіраванне персанальнымі інфармацыйнымі патокамі ва ўмовах лічбавага адукацыйнага асяроддзя». Былі разгледжаны наступныя пытанні: правамернае і неправамернае запазычанні; правілы афармлення цытавання; асаблівыя выпадкі цытавання; прыклады памылковага або некарэктнага ўжывання і афармлення цытат, заснаваныя на тыповых памылках, якія дапускаюцца аўтарамі ў навуковых працах; афармленне спіса выкарыстаных крыніц. Пагаварылі аб кіраванні інфармацыйнымі патокамі, аб працы з рознымі лічбавымі інструментамі, якія можна выкарыстоўваць выкладчыкам у навуковай і вучэбнай дзейнасці.

Падрабязней...

Пачалася падпіска на друкаваныя СМІ на 1-е паўгоддзе 2024 года

Просьба падаць заяўкі на друкаваныя СМІ да 11.11.2023 г.

Для аператыўнай працы раім скарыстацца электроннай формай замовы (Ф30.9-007)

Па пытаннях падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі звяртацца ў сектар перыядычных, даведачных выданняў і дысертацыйнага фонду навуковай бібліятэкі (вул. Ажэшкі, 22, каб. № 116).

Васкевіч Вольга Вайцехаўна – кантактная асоба.

Тэлефон: 73-19-80

e-mail: o.vaskevich@grsu.by

Падрабязней...

Семінар для выкладчыкаў «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 4»

26 і 27 кастрычніка 2023 года навуковая бібліятэка праводзіць цыкл заняткаў адукацыйнага семінара для навукоўцаў ГрДУ імя Янкі Купалы «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 4». Семінар накіраваны на ўдасканаленне навуковай камунікацыі па сродках электронных сэрвісаў і бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама на павышэнне публікацыйнай актыўнасці і рэйтынгу, як навукоўцаў, так і ўніверсітэта.

У праграме семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні: кіраванне персанальнымі інфармацыйнымі патокамі, правілы навуковага цытавання і правамернага запазычання ў навуковых тэкстах. Таксама размова пойдзе аб інфармацыйных магчымасцях бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы для суправаджэння (забеспячэння) навуковага працэсу ўніверсітэта.

Семінар пройдзе ў анлайн-фармаце на платформе Teams.

Па выніках адукацыйнага семінара ўдзельнікі, якія наведалі ўсе заняткі, атрымаюць сертыфікаты. Сертыфікаты будуць улічвацца пры падвядзенні вынікаў рэйтынгу ПВС 2023 г.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца з 10.10.2023 па 23.10.2023 г. (да 12.00) па спасылцы

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfVTqkYWnayNe8m1O3u8NHi0iH9Q2hE9cX0x-04xaREsaWoTQ/viewform

Спасылка на падключэнне да Teams будзе выслана ўсім удзельнікам напярэдадні семінара.

Падрабязней...

Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы» 2023

У гэтым годзе вывучаць беларускую мову да нас прыехалі прадстаўнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, Інстытута рускай мовы і культуры, Гейдэльбергскага ўніверсітэта, Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта і замежныя студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы.

Акрамя заняткаў па беларускай мове, літаратуры і культуры ўдзельнікі школы вандравалі па гістарычных мясцінах горада і Гродзенскага рэгіёна, наведвалі музеі, а таксама розныя цікавыя майстар-класы.

Праз падарожжы і гісторыю ўдзельнікі Летняй школы беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы» вывучалі беларускую мову. Такое вывучэнне мовы можа быць карысным для разумення паходжання слоў, граматычных канструкцый і культурных нюансаў. Гэтым самым слухачы  паглыбілі свае веды па беларускай мове.

Больш інфармацыі пра Летнюю школу вы знойдзеце ў сацыяльных сетках навуковай бібліятэкі і сайце ўніверсітэта.

https://www.instagram.com/grsu_library

https://www.facebook.com/s.lib.yksug

https://vk.com/libgrsu

https://www.grsu.by/

Падрабязней...

Навуковая бібліятэка пераходзіць на летні час працы

З 01.07.2023 г. па 31.08.2023 г. навуковая бібліятэка пераходзіць на летні час працы.

Панядзелак – пятніца: 8.30 – 17.00

Абедзенны перапынак: 12.30 – 13.00

Выхадныя дні: субота – нядзеля.

Чакаем Вас!

Падрабязней...

Тестовый доступ к китайской платформе Wanfang Data

С 10.05.2023 г. по 09.06.2023 г. предоставлен тестовый доступ к китайской платформе Wanfang Data. Доступ к материалам открывается по IP-адресам университета.

Платформа Wanfang Data основана Институтом научно-технической информации Китая (ISTIC) и Министерством науки и технологий КНР.

На платформе представлены академические журналы, диссертации, материалы научных конференций, законодательство, патенты, стандарты, база данных национальных научных наград и достижений, китайский индекс научного цитирования.

Тематика информационных ресурсов Wanfang Data:

информация по истории Китая;

издания по общественным и гуманитарным наукам, религии, планированию семьи;

законодательство и юрисдикция Китая;

фундаментальная наука (исследования в области физики, химии, биотехнологии);

промышленные инновации и технологические разработки, возможности для бизнеса;

традиционная китайская медицина (ТКМ);

отраслевая информация (фармацевтика, химическая промышленность, автомобилестроение, металлургия);

финансы (банковское дело, страхование, телекоммуникации, производство и др.).

Ссылка на сайт платформы Wanfang Data – https://www.wanfangdata.com.cn/

Язык ресурса – китайский.

Ссылка на англоязычную версию ресурса – http://globe.wanfangdata.com.hk/app/knowledge

Падрабязней...

Тэставы доступ да англамоўных рэсурсай iG Library Platform

З 10.05.2023 па 17.05.2023 для чытачоў нашай бібліятэкі прадастаўлены тэставы доступ да англамоўных рэсурсаў платформы  iG Library Platform

З кантэнтам платформы можна азнаёміцца толькі ў лакальнай сетцы ўніверсітэта.

IG Publishing – гэта праект iGroup, аднаго з буйнейшых пастаўшчыкоў рэсурсаў для бібліятэк у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Платформа-агрэгатар аб’ядноўвае электронныя кнігі і часопісы вядучых сусветных выдавецтваў. На цяперашні момант даступны для чытання дакументы  ад 60 выдавецтваў. 

Праграма для чытання дакумента мае функцыю перакладу тэксту на розныя мовы, таксама ёсць магчымасць спампаваць тэкст.

Спасылка для работы з рэсурсам https://portal.igpublish.com/iglibrary/ 

Падрабязней...