Графік выдачы літаратуры на 2024/2025 навучальны год
Паважаныя студэнты, з графікам выдачы літаратуры на 2024/2025 навучальны год можна азнаёміцца перайшоўшы па спасылцы >>
Паважаныя студэнты, з графікам выдачы літаратуры на 2024/2025 навучальны год можна азнаёміцца перайшоўшы па спасылцы >>
У гэтым годзе Летняя школа сабрала 15 удзельнікаў з Расіі, Польшы, Казахстана. Цікавыя заняткі па беларускай мове, літаратуры, культуры правялі супрацоўнікі навуковай бібліятэкі, выкладчыкі філалагічнага факультэта і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Акрамя гэтага слухачы Летняй школы пабывалі ў многіх гістарычных месцах Гродна і рэгіёна: наведалі Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі, Стары замак, Каложскую царкву, Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей, Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, царкву абарончага тыпу ў Сынкавічах.
Для ўдзельнікаў школы былі арганізаваны майстар-класы па народных рамёствах і прыгатаванні традыцыйных беларускіх страў. Такія заняткі, дзякуючы паглыбленню ў моўнае асяроддзе, спрыяюць вывучэнню беларускай мовы.
Падрабязней пра Летнюю школу беларускай мовы і культуры вы можаце даведацца на старонках навуковай бібліятэкі ў сацыяльных сетках.
https://www.facebook.com/s.lib.yksug
https://www.instagram.com/grsu_library









З 01.07.2024 г. па 31.08.2024 г. навуковая бібліятэка пераходзіць на летні час працы.
Панядзелак – пятніца: 8.30 – 17.00
Абедзенны перапынак: 12.30 – 13.00
Выхадныя дні: субота – нядзеля.
Чакаем Вас!
Просьба падаць заяўкі на друкаваныя СМІ да 06.05.2024 г.
Для аператыўнай працы раім скарыстацца электроннай формай замовы (Ф30.9-007)
Па пытаннях падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі звяртацца ў сектар перыядычных, даведачных выданняў і дысертацыйнага фонду навуковай бібліятэкі (вул. Ажэшкі, 22, каб. № 116).
Васкевіч Вольга Вайцехаўна – кантактная асоба.
Тэлефон: 73-19-80
e-mail: o.vaskevich@grsu.by
Навуковая бібліятэка запрашае прыняць удзел у рэгіянальным семінары «Праблема некарэктных запазычанняў у адукацыі і навуцы», які адбудзецца 22 красавіка з 10.00 да 14.00 у аўд. 318 галоўнага корпусу ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22).
Спікерам выступіць Ірына Барысаўна Стралкова, афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Антиплагиат» у Рэспубліцы Беларусь па навучанню.
Падчас працы семінара будзе звернута ўвага на наступныя аспекты:
Семінар будзе карысны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, магістрантам, аспірантам, дактарантам, спашукальнікам, бібліятэчным супрацоўнікам, а таксама адказным за працу з сістэмай «Антиплагиат» ва ўніверсітэце.
Форма правядзення семінара – вочна-завочная.
Квота для ўдзелу ў вочным фармаце для ГрГУ імя Янкі Купалы – 50 чалавек.
Прадстаўнікам Купалаўскага ўніверсітэта неабходна папярэдне прайсці рэгістрацыю па спасылцы >>
Усе жадаючыя могуць далучыцца да анлайн-трансляцыі на платформе Teams па спасылцы >>
Па ўсіх пытаннях звяртацца да загадчыка аддзелам бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій Святлане Місюкевіч, тэл.: 39-65-73, e-mail: misiukevich_sm@grsu.by
28 сакавіка навуковая бібліятэка правяла адукацыйны семінар для вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы «Научные коммуникации в профессиональной деятельности: электронные сервисы и библиотечные информационные технологии. Модуль 5», які прысвечаны пытанням падрыхтоўкі і абароны дысертацыі, а таксама інфармацыйным магчымасцям бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта для суправаджэння (забеспячэння) навуковага працэсу ўніверсітэта.
Спікерамі выступілі: Ігар Мартыненка, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар; Уладзімір Барсукоў, прафесар кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў, доктар тэхнічных навук, дацэнт; Будэніс Вольга, намеснік дэкана па выхаваўчай працы філалагічнага факультэта, кандыдат філасофскіх навук; Святлана Місюкевіч, загадчык аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій навуковай бібліятэкі.
Ігар Эдуардавіч, якія з’яўляецца членам прэзідыума ВАК РБ, прысвяціў свой даклад паўнамоцтвам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь у галіне атэстацыі навуковых работнікаў (ацэнка дысертацый, публікацый па тэме, укараненняў).
Уладзімір Георгіевіч звярнуў увагу на асаблівасці падрыхтоўкі і абароны дысертацый па тэхнічных навуках, а таксама падзяліўся вопытам работы ў экспертным савеце ВАК і ў саветах па абароне дысертацый.
Вольга Генрыхаўна, чыё даследаванне прызнана лепшай кандыдацкай дысертацыяй па гуманітарных навуках у 2023 годзе, расказала аб некаторых асаблівасцях даследаванняў у гэтай галіне.
Святлана Мечыславаўна прадэманстравала магчымасці навуковай бібліятэкі па суправаджэнні навуковай дзейнасці ва ўніверсітэце.
28 сакавіка 2024 года адбудуцца чарговыя заняткі семінара «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 5. Падрыхтоўка і абарона дысертацыі: метадычныя і практычныя аспекты»
У праграме семінара будуць разгледжаны арганізацыйныя і метадычныя аспекты прадстаўлення і абароны дысертацыі. Таксама размова пойдзе аб інфармацыйных магчымасцях бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы для суправаджэння (забеспячэння) навуковага працэсу ўніверсітэта.
Семінар пройдзе ў анлайн-фармаце на платформе Teams.
Па выніках адукацыйнага семінара ўдзельнікі, якія наведалі заняткі, атрымаюць сертыфікаты, якія будуць улічвацца пры падвядзенні вынікаў рэйтынгу ПВС 2024 г.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца з 18.03.2024 па 26.03.2024 г. (да 12.00) па спасылцы
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf3-cxN55YmnjJzETOPPtsEVhQgbQfFjs8pO1f_UIFsihE7mw/viewform
Спасылка на падключэнне да Teams будзе высланая ўсім зарэгістраваным удзельнікам НАПЯРЭДАДНІ семінара.
План заняткаў семінара

19 лютага адбылося адкрыццё фотавернісажу «Я – КУПАЛАВЕЦ».
На экспазіцыі вы ўбачыце фотаздымкі выпускнікоў універсітэта, якія звязалі сваё прафесійнае жыццё з Alma mater. На выставе будуць прадстаўлены фотаальбомы розных гадоў, пачынаючы з першага выпуску Гродзенскага педагагічнага інстытута.
Выстава будзе дзейнічаць да 7 сакавіка ў чытальнай зале галоўнага корпуса ўніверсітэта
(вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 116).







Інфармацыйна-пошукавая сістэма ilex – гэта надзейная прававая падтрымка для бухгалтарскіх, юрыдычных, кадравых, эканамічных службаў, спецыялістаў па закупках і ахове працы, сакратароў і іншых карыстальнікаў.
Доступ да ІПС ilex ажыццяўляецца толькі з лакальнай сеткі ГрДУ імя Янкі Купалы па лагіне і паролі, які прадастаўляецца ў камп’ютарных класах і чытальных залах бібліятэкі юрыдычнага факультэта (зав. Даватара, 3/1), факультэта эканомікі і кіравання (Гаспадарчая, 23), а таксама ў чытальнай зале бібліятэкі галоўнага корпуса ўніверсітэта (Ажэшкі, 22, каб. 116, 116а).
Навучэнцам, якія хочуць атрымаць аддалены доступ, неабходна звярнуцца да загадчыка аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій Святланы Місюкевіч (misiukevich_sm@grsu.by).