Графік выдачы літаратуры на 2022/2023 навучальны год
Паважаныя студэнты, з графікам выдачы літаратуры на 2022/2023 навучальны год можна азнаёміцца перайшоўшы па спасылцы >>
Паважаныя студэнты, з графікам выдачы літаратуры на 2022/2023 навучальны год можна азнаёміцца перайшоўшы па спасылцы >>
На працягу 12 дзён удзельнікі Летняй школы, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, вывучалі беларускую мову і спасцігалі культурную спадчыну беларускага народа.
Праграма Летняй школы накіраваная на ўдзельнікаў, якія толькі пачынаюць вывучаць беларускую мову і культуру, а таксама на тых, хто жадае паглыбіць свае веды ў гэтым накірунку.
Слухачамі школы сталі прадстаўнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава (Расія), Гейдэльбергскага ўніверсітэта (Германія), а таксама замежныя студэнты Купалаўскага ўніверсітэта. Місія Летняй школы беларускай мовы і культуры – не толькі вывучыць беларускую мову, літаратуру і культуру, але і адкрыць для сябе Беларусь, яе традыцыі і прыгажосць.
Падчас заняткаў па беларускай мове ўдзельнікі знаёміліся з арфаэпічнымі асаблівасцямі беларускай мовы, вывучалі тэматычную лексіку, звярталі ўвагу на адметнасці беларускай арфаграфіі, а таксама выяўлялі спецыфіку культуры беларускага маўлення. З цікавасцю слухачы Летняй школы спазнавалі багаты пласт беларускай фразеалогіі і безэквівалентнай лексікі.
Асобна была звернута ўвага на жанравую і тэматычную разнастайнасць сучаснай беларускай літаратуры, а таксама на творчасць першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, чыё імя носіць наш універсітэт.
У межах знаёмства з нацыянальнай беларускай культурай удзельнікі Летняй школы прынялі ўдзел у майстар-класах па традыцыйным народным ткацтве ў студыі “Суквецце талентаў” Гродзенскага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі, па нацыянальнай кухні з наступнай дэгустацыяй на базе вучэбна-навукова-вытворчай лабараторыі тэхналогіі грамадскага харчавання ГрДУ імя Янкі Купалы.
Запамінальнымі былі наведванне Музея Максіма Багдановіча, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Музея пісанкі ў Сапоцкіне, а таксама экскурсіі “Гродна – горад-казка”, вандроўка на Аўгустоўскі канал, наведванне Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея, Лідскага замка, шклозавода “Нёман” і музея шкла, царквы Раства Багародзіцы ў в. Мажэйкава, аднаго з найпрыгажэйшых помнікаў абарончага дойлідства ХVІ стагоддзя.
Напрыканцы працы Летняй школы ўсе ўдзельнікі прадставілі творчыя праекты, дзе не толькі прадэманстравалі свой узровень валодання беларускай мовай, але і выявілі жаданне ў наступным годзе далучыцца да працы школы.
Мы спадзяёмся, што Летняя школа беларускай мовы і культуры на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы стане штогадовай, а колькасць яе ўдзельнікаў з кожным разам будзе павялічвацца.
Больш фотаздымкаў глядзіце на старонках бібліятэкі ў сацыяльных сетках.
Паважаныя калегі!
ЗАПРАШАЕМ ВАС НА СЕМІНАР
«Электронныя рэсурсы EBSCO як сродак для падрыхтоўкі артыкулаў сусветнага ўзроўню»
2 чэрвеня 2022 г. у 15.00, аўд. 116 (Ажэшкі, 22, чытальная зала)
Падчас семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні:
Спікер семінара – Ірына Сержан, менеджэр па ўзаемадзеянні з кліентамі EBSCO у Расіі і краінах СНД.
Фармат семінара – афлайн/анлайн.
Для ўдзелу ў семінары неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScH1PFqadi1rC_ixQlCit-pmpiTtVqRinSEx40bvgGYp85-Fg/viewform.
Спасылка для падключэння да Zoom будзе выслана ўсім зарэгістраваным удзельнікам на анлайн-фармат семінара.
Па ўсіх пытаннях звяртацца да загадчыка АБІТ Святлане Мечыславаўне Місюкевіч: тэл. 39-65-73, e-mail: misiukevich_sm@grsu.by.
З 16 па 27 мая 2022 года на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі “Сучасныя тэхналогіі бібліятэчнай справы”. Удзельнікамі курсаў былі супрацоўнікі навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама калегі з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
У праграме курсаў асаблівая ўвага надавалася стратэгічным прыярытэтам развіцця ўніверсітэцкіх бібліятэк, выкарыстанню ІКТ у бібліятэчнай рабоце, ролі бібліятэкі УВА ў арганізацыі асноўных працэсаў. Актуальнымі былі псіхалагічныя трэнінгі па тэмах: “Псіхалагічная прафілактыка прафесійнай дэфармацыі асобы работніка бібліятэкі” і “Стрэс-копінг у прафесійнай дзейнасці работніка бібліятэкі”. Лектарамі – супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, БДУ і БНТУ. Па словах старшыні ББА, дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзіміра Кулажанкі, Купалаўскі ўніверсітэт – адзіны рэгіянальны ўніверсітэт, дзе на пастаяннай аснове праводзяцца курсы павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў бібліятэк.
Для ўдзельнікаў курсаў былі арганізаваны экскурсіі ў Гродзенскую абласную бібліятэку імя Я. Ф. Карскага і Свята-Барыса-Глебскую Каложскую царкву.
Пасля паспяховай здачы заліку ўсім удзельнікам курсаў былі ўручаны пасведчанні аб павышэння кваліфікацыі.
У межах супрацоўніцтва Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» 26 мая ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі (Ажэшкі, 22, аўд. 116) адбылася прэзентацыя кнігі Алены Бабіч «Кніга пра цуды» (пра абраз Божай Маці «Усецарыца» ў храме святога Архангела Міхаіла ў в. Сынкавічы).
Што такое цуд? Ці ёсць алгарытм, які да яго вядзе, з кім здараюцца цуды, як да іх ставяцца ў хрысціянскім свеце – гэтыя пытанні аўтар задае людзям, якія дзякуюць за дапамогу Багародзіцы перад яе цудатворным абразам «Усецарыца» ў храме святога Архангела Міхаіла ў маленькай вёсачцы Сынкавічы.
Дадзеная прэзентацыя была арганізавана сумесна з протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым, настаяцелем Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы, каардынатарам супрацоўніцтва паміж Гродзенскай епархіяй і Купалаўскім універсітэтам. На сустрэчы прысутнічаў іерэй храма Архангела Міхаіла ў в. Сынкавічы Віталь Шостыр, які расказаў пра гісторыю царквы абарончага тыпу і пра з’яўленне абраза ў храме.
Азнаёміцца з кнігай можна ў навуковай бібліятэцы.
З 23.05.2022 па 30.06.2022 адкрыты бясплатны тэставы доступ да рэсурсаў ЭБС «Кансультант студэнта» https://www.studentlibrary.ru/
Для актывацыі (перарэгістрацыі) доступу трэба зарэгістравацца з IP-адрасоў універсітэта (з любога стацыянарнага камп’ютара ў лакальнай сетцы ўніверсітэта).
Спампаваць інструкцыю па рэгістрацыі можна па спасылцы: https://lib.grsu.by/wp-content/uploads/2022/05/Instruktsiya-po-rabote-s-EBS-Konsultant-Studenta.pdf
Гэтак жа вы можаце паглядзець спецыяльнае відэа па спасылцы: YouTube – https://www.youtube.com/watch?v=yEb9FEbiaXM&t=65s
28-29 красавіка 2022 г. бібліятэкар 1 катэгорыі аддзела абслугоўвання навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Міхаіл Пажарыцкі выступіў з дакладам «Купалазнаўства Я.І. Хлябцэвіча» на XVIII Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях, якія адбыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Міхаіл Багданавіч у сваім дакладзе ўсебакова і сістэмна прааналізаваў друкаваныя і рукапісныя працы Я.І. Хлябцэвіча аб шматграннай творчай і культурна-асветнай дзейнасці найярчэйшай зоркі нацыянальнай літаратуры, мастацтва і грамадска-філасофскай думкі Янкі Купалы.
Тэкст дакладу вы можаце знайсці па спасылцы https://elib.grsu.by/doc/82028
Просьба падаць заяўкі на друкаваныя СМІ да 14.05.2022 г.
Для аператыўнай працы раім скарыстацца электроннай формай замовы (Ф30.9-007)
Па пытаннях падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі звяртацца ў сектар перыядычных, даведачных выданняў і дысертацыйнага фонду навуковай бібліятэкі (вул. Ажэшкі, 22, каб. № 116).
Васкевіч Вольга Вайцехаўна – кантактная асоба.
Тэлефон: 73-19-80
e-mail: o.vaskevich@grsu.by
4 і 6 мая 2022 года навуковая бібліятэка праводзіць цыкл заняткаў адукацыйнага семінара для навукоўцаў ГрДу імя Янкі Купалы «Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 2». Семінар накіраваны на ўдасканаленне навуковай камунікацыі па сродках электронных сэрвісаў і бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама на павышэнне публікацыйнай актыўнасці і рэйтынгу, як навукоўцаў, так і ўніверсітэта.
У праграме семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні: складанне бібліяграфічнага апісання дакументаў, бібліяграфічныя індэксы і ідэнтыфікатары, навукаметрычныя і паўнатэкставыя базах дадзеных, як знайсці вучэбныя і навуковыя выданні з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі. Таксама размова пойдзе аб правілах навуковага цытавання і правамернага запазычання ў навуковых тэкстах.
Па выніках адукацыйнага семінара ўдзельнікі, якія наведалі ўсе заняткі, атрымаюць сертыфікаты. Сертыфікаты будуць улічвацца пры падвядзенні вынікаў рэйтынгу ПВС 2022 г.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца з 20.04.2022 па 27.04.2022 г. па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe-sESQNguyrztqPoddwUAdRp98vw6BZWmTBVyKjVf-XY_YVA/viewform
З 18 красавіка па 17 чэрвеня 2022 г. нашым чытачам адкрыты тэставы доступ да базы дадзеных Academic Reference на платформе CNKI https://ar.cnki.net/. Пасля адкрыцця старонкі сайта, націсніце Login, пасля – IP Login. Доступ дзейнічае толькі ў лакальнай сетцы ўніверсітэта.
Кітайскі Электронны рэсурс Academic Reference з’яўляецца ўніверсальнай англамоўнай платформай, прысвечанай навуковым выданням Кітая і арыентаванай на актуальныя акадэмічныя распрацоўкі ва ўсіх асноўных сферах даследаванняў. Academic Reference змяшчае звыш 13 000 000 бібліяграфічных апісанняў і больш за 1 200 000 поўных тэкстаў часопісных артыкулаў, дысертацый, кніг, штогоднікаў, матэрыялаў канферэнцый і інш.
Відэа інструкцыя па рабоце з платформай (на англійскай мове):