Навіны – Page 7 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Квэст-гульня «Купалаў след у Alma-mater»

7 красавіка на базе навуковай бібліятэкі прайшла квэст-гульня «Купалаў след у Alma-mater» для студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта.

Удзел у гульні прынялі 11 каманд з розных факультэтаў.

Мерапрыемства прадугледжвала праходжанне пэўных кропак, на кожнай з якіх каманда выконвала пэўныя заданні, а таксама атрымлівала падказку куды рухацца далей. Удзельнікі разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, загадкі, збіралі пазлы, рашалі матэматычныя задачкі, займаліся пошукамі схаваных прадметаў…

Заданні сённяшняга квэсту былі тым ці іншым чынам звязаныя з асобаю Янкі Купалы.

Усе ўдзельнікі атрымалі падзякі, памятныя і салодкія падарункі.

Асобным падарункам узнагароджана каманда педагагічнага факультэта за перамогу ў фінальным бліц-апытанні.

 

А пераможцамі квэсту сталі:

1 месца – каманда факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання.

2 месца – каманда інжынерна-будаўнічага факультэта.

3 месца – каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

 

Віншуем пераможцаў!

 

P.S. Больш фота ў сацыяльных сетках

 

 

Падрабязней...

Тэставы доступ да ЭБС «РУКОНТ»

Паважаныя чытачы, з 06 красавіка па 05 мая 2022 г. Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы прадастаўлены тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы «Национальный цифровой ресурс «РУКОНТ» http://lib.rucont.ru
ЭБС «РУКОНТ» – унікальная міжгаліновая база паўнатэкставых электронных дакументаў. Электронная бібліятэка ўключае ў сябе больш за 400 000 вучэбных і навуковых выданняў па ўсіх напрамках: кнігі па тэхнічных, прыродазнаўчых і гуманітарных навуках, бізнесе, эканоміцы, культуры і мастацтве, юрыспрудэнцыі і non/fiction, мастацкая і пазнавальная літаратура. Прадстаўлены шырокі спектр тэматычных калекцый, а таксама калекцыі кніг вядучых ВНУ і выдавецтваў Расіі.
Тэставы доступ дае магчымасць чытання кніг у паўнатэкставым рэжыме. Ёсць версія для людзей са слабым зрокам.
Аўтарызацыя па лагіну/паролю без абмежавання колькасці карыстальнікаў.
Для атрымання дадзеных для аўтарызацыі звяртайцеся ў бібліятэку.
Таксама свае пытанні вы можаце задаць па электроннай пошце: rucont@ckbib.ru

Падрабязней...

Cемінар «Эфектыўнае выкарыстанне Scopus у навуковай і адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта»

Запрашаем прыняць удзел у семінары «Эфектыўнае выкарыстанне Scopus у навуковай і адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта», які адбудзецца ў анлайн-фармаце 16 лютага 2022 года ў 10.00. Спікерам выступіць Андрэй Сяргеевіч Міхайлаў, кіраўнік партнёрскіх праграм Elsevier у Расіі і Усходняй Еўропе.

Семінар накіраваны на павышэнне якасці навукова-даследчай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў універсітэта.

Спасылка для электроннай рэгістрацыі: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf3cBcaL937cbG9BFXg80StJU9VAptpV8b-fypOtoJzOFD3yA/viewform. Рэгістрацыя працягнецца да 14 лютага ўключна.

Спасылка на анлайн-канферэнцыю Zoom будзе выслана напярэдадні ўсім зарэгістраваным удзельнікам.

Па ўсіх пытаннях звяртацца ў навуковую бібліятэку па тэлефоне 73-19-24.

Падрабязней...

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій часова знаходзіцца ў чытальнай зале для навуковых супрацоўнікаў

Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій часова (прыкладна да 10 сакавіка) знаходзіцца ў чытальнай зале бібліятэкі галоўнага корпуса ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл. 73-19-24 (адміністрацыя бібліятэкі), 73-19-80 (аддзел абслугоўвання).

Падрабязней...

Прадстаўнік навуковай бібліятэкі адзначаны ў энцыклапедыі «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» 2021

Энцыклапедыя «Хто ёсць Хто ў Рэспубліцы Беларусь» змяшчае інфармацыю пра людзей, якія дабіліся прафесійных і дзелавых поспехаў, якія ўнеслі свой уклад у развіццё розных сфер дзейнасці.

У новы выпуск энцыклапедыі ўвайшла інфармацыя аб Пажарыцкім Міхаіле Багданавічу, бібліятэкары аддзела абслугоўвання навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Падрабязней...

«Скарб душы» – выстава творчых прац супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Запрашаем!

Паважаныя калегі!

Запрашаем прыняць удзел у выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы “Скарб душы”.

Выстава адбудзецца ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі ў галоўным корпусе ўніверсітэта (Ажэшкі, 22, каб. 116) з 22 снежня 2021 г. па 14 студзеня 2022 г. Усім, хто жадае прадэманстраваць свае творчыя працы, неабходна папярэдне зарэгістравацца

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfHt7hR7JA2WGPXtaUGxN43PtIqN1liDTXBoAVGxY6wXTYy7g/viewform

Рэгістрацыя працягнецца да 20 снежня. У гэты перыяд просім прынесці ў бібліятэку вашы творчыя вырабы (Ажэшкі, 22, каб. 116, адказная асоба – Галаюх Жанна Мікалаеўна, намеснік дырэктара бібліятэкі, тэл.: 73-19-24).

Падрабязней...

Тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы РУКОНТ

Да 22 снежня 2021 г. чытачам бібдіятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы прадастаўлены тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы РУКОНТ .

ЭБС «РУКОНТ» – міжгаліновая база паўнатэкставых электронных дакументаў, якая ўключае ў сябе звыш 400 000 найменняў навуковай, вучэбнай, даведачнай літаратуры, перыядычных выданняў па ўсіх галінах ведаў вядучых і рэгіянальных выдавецтваў Расіі.

Для работы ў ЭБС РУКОНТ перайдзіце па спасылцы https://lib.rucont.ru

Доступ да базы ажыццяўляецца па логіне і паролі, якія можна даведацца ў чытальных залах бібліятэкі. Логін/пароль сапраўдны і для аддаленага доступу. Наступная рэгістрацыя на сайце не патрабуецца.

Видэаінструкцыі:
https://youtu.be/AJ6v_kXzM18 – класіфікатар калекцый
https://youtu.be/M1fqOt9vkSk – пошук у ЭБС «Руконт»
https://youtu.be/geD2UqPBaQM – расшыраны пошук

Пытанні па кантэнту і рабоце з сайтам https://lib.rucont.ru задавайце па электроннай пошце: rucont@ckbib.ru

Падрабязней...

Прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі бібліятэчных супрацоўнікаў

З 25 кастрычніка па 5 лістапада 2021 года на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі “Сучасныя тэхналогіі бібліятэчнай справы” для супрацоўнікаў бібліятэкі. У межах курсаў асаблівая ўвага была нададзена прававым асновам дзейнасці бібліятэк устаноў адукацыі, выкарыстанню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у бібліятэчнай працы, ролі бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі ў арганізацыі асноўных працэсаў. Актуальнымі былі псіхалагічныя трэнінгі па тэмах: “Псіхалагічная прафілактыка прафесійнай дэфармацыі асобы супрацоўніка бібліятэкі” і “Стрэс-копінг у прафесійнай дзейнасці супрацоўніка бібліятэкі”.

Удзельнікамі курсаў былі як супрацоўнікі навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы, так і калегі з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага політэхнічнага каледжа. Лектарамі – супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, БДУ, БНТУ і НББ.

Па словах старшыні ББА, дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзіміра Кулажанка, Купалаўскі ўніверсітэт – адзіны рэгіянальны ўніверсітэт, дзе рэгулярна праводзяцца курсы павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў бібліятэк.

Пасля паспяховай здачы заліку ўсім удзельнікам курсаў былі ўручаны пасведчанні павышэння кваліфікацыі.

Падрабязней...