Светлана Мисюкевич – Page 10 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Author - Светлана Мисюкевич

Памяці Браніславы Карлаўны Дзьячковай

Дзьячкова Браніслава Карлаўна

(фота 1954 года)

 (30.06.1933 – 07.07. 2021)

 

7 ліпеня 2021 года пашла з жыцця Дзячкова Браніслава Карлаўна. Браніслава Карлаўна прапрацавала ў нашай бібліятэцы больш за 47 гадоў (1954 – 2002 гг.). Працавала ў аддзеле абслугоўвання і аддзеле камплектавання, навуковай апрацоўкі фондаў і арганізацыі каталогаў. Пасля выхада на пенсію доўгія гады прымала актыўны ўдзел у жыцці вецеранскай арганізацыі ўніверсітэта.

 Памяць аб Браніславе Карлаўне захаваецца ў нашых сэрцах.

 Калектыў навуковай бібліятэкі

Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта

імя Янкі Купалы

 

Падрабязней...

Навуковая бібліятэка пераходзіць на летні час працы

З 01.07.2021 г. па 31.08.2021 г. навуковая бібліятэка пераходзіць на летні час працы.

Панядзелак – пятніца: 8.30 – 17.00

Абедзенны перапынак: 12.30 – 13.00

Выхадныя дні: субота – нядзеля.

Чакаем Вас!

Падрабязней...

Студэнтам спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць»

Увазе студэнтаў

спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць»!

Навуковая бібліятэка звяртае ўвагу студэнтаў спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» на тое, што літаратуру, якая ўзята на абанемент у бібліятэцы па адрасе: вул. Урублеўскага, 33 – 212, неабходна здаць у бібліятэку галоўнага корпуса па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5 – 116.

Даведацца аб наяўнасці літаратуры можна ў прыватным кабінеце студэнта.

Падрабязней...

Студэнтам факультэта матэматыкі і інфарматыкі

Увазе

студэнтаў

факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

Навуковая бібліятэка звяртае ўвагу студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі на тое, што літаратуру, якая ўзята на абанемент у бібліятэцы па адрасе: вул. Урублеўскага, 33 – 212, неабходна здаць у бібліятэку галоўнага корпуса па адрасе: вул. Ажэшкі, 22 – 116 (чытальная зала).

Даведацца аб наяўнасці літаратуры можна ў прыватным кабінеце студэнта.

Падрабязней...

26–27 мая 2021 г. «Берковские чтения. Книжная культура в контексте международных контактов»

Запрашаем прыняць удзел у працы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Берковские чтения. Книжная культура в контексте международных контактов», заснаванай у гонар П.Н. Беркова (1896-1969) – літаратуразнаўца, бібліёграфа, кнігазнаўцы і гісторыка літаратуры. Канферэнцыя адбудзецца 26-27 мая 2021 г. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

 Тэмы для абмеркавання:

  • Культура кнігі: якасныя межы.
  • Сімбіёз кніжнай і электроннай культур. Сістэмны падыход. Сацыякультурныя наступствы трансфармацыі.
  • Кніга ў сучасным грамадстве: сацыялагічнае вымярэнне.
  • Кніжныя калекцыі і зборы кніг у гісторыка-культурным аспекце. Рукапісныя помнікі. Актуальныя напрамкі бібліятэчнай, музейнай і архіўнай дзейнасці.
  • Чытанне як сацыякультурная з’ява. Аспекты трансфармацыі. Электроннае чытанне (тэхналогіі навучання і адукацыі).
  • Энцыклапедыстыка і біяграфіка як фактары захавання гістарычнай памяці.
  • Энцыклапедыя ў XXI ст.: праблемы стварэння.

Пры правядзенні канферэнцыі будзе ўлічвацца санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя, што, магчыма, паўплывае на фармат правядзення мерапрыемства on-line / off-line.

Падрабязная інфармацыя на сайце канферэнцыі http://csl.bas-net.by/berkov_conf/inform.asp.

Праграма канферэнцыі >>

Падрабязней...

Летняя школа выкладчыка – 2021 ад «Юрайт»

З 21 па 25 чэрвеня «Юрайт» праводзіць 5-дзённую летнюю школу для кіраўнікоў ВНУ, выкладчыкаў і супрацоўнікаў бібліятэк краін СНД.

 У ёй можна ўдзельнічаць як бясплатна (у якасці вольных слухачоў), так і платна (ад 300 да 1000 рас. руб.).

 Пачытаць пра летнюю школу выкладчыка можна па спасылцы: https://urait.ru/info/teacher-school#prog

 Для ўсіх зарэгістраваных на Летнюю школу выкладчыка карыстальнікаў будзе адкрыты поўны доступ да платформы на 2 тыдні ў перыяд з 21/06/2021 па 04/07/2021.

 Карыстальнікі, якія абралі платны фармат удзелу (сертыфікаваны або кваліфікаваны) у канцы форуму атрымліваюць доступ да тэсту і наступны сертыфікат аб удзеле або пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі.

 Для таго каб прыняць удзел і зарэгістравацца на Летнюю школу выкладчыка, можна перайсці па спасылцы https://urait.ru/teacher-school

 

Гэтак жа звярніце ўвагу, што ўжо цяпер усім супрацоўнікам і студэнтам нашага ўніверсітэта адкрыты свабодны доступ да Легендарных кніг, у якія ўваходзіць мастацкая літаратура, манаграфіі і навукова-папулярная літаратура. Паглядзець выданні можна па спасылцы: https://urait.ru/library/svobodnyy-dostup

Падрабязней...

Тэставы доступ да выдавецкіх калекцый ЭБС «Лань»

З 22 красавіка па 21 мая 2021 года карыстальнікам навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы прадастаўлены тэставы доступ да выдавецкіх калекцый ЭБС «Лань» https://e.lanbook.com/.

Чытачы могуць зарэгістравацца з любога камп’ютара або мабільнай прылады, падлучанай да сеткі Інтэрнэт па спасылцы https://e.lanbook.com/auth/signup.
Пасля рэгістрацыі вам будуць даступныя электронныя версіі кніг выдавецтва «Лань» і іншых вядучых выдавецтваў вучэбнай і навуковай літаратуры па наступных накірунках: матэматыка, фізіка, інжынерна-тэхнічныя навукі, хімія, ветэрынарыя, заатэхнія, сельская і лясная гаспадарка і інш. У ЭБС прадстаўлены таксама электронныя версіі перыядычных выданняў па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навуках.

Відэаінструкцыі па працы з сайтам і дакументамі ў ЭБС «Лань» https://www.youtube.com/playlist?list=PL5FGE6wLTaHEWf_fpKJ3-9hVcn_yWK8Kr.

Падрабязней...

Доступ да электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі

Паважаныя калегі!

Навуковай бібліятэкай арганізаваны доступ да электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі https://dvs.rsl.ru/. Доступ дзейнічае да 5 красавіка 2022 года.

Праца з сайтам ажыццяўляецца з камп’ютараў бібліятэкі і камп’ютарных класаў па наступных адрасах:

  • вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а (Аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій);
  • вул. Ажэшкі, 22, каб. 116 (Чытальная зала для навуковых супрацоўнікаў (камп’ютар 1,2,3));
  • вул. Урублеўскага, 33, аўд. 212 (Абанемент вучэбнай літаратуры);
  • зав. Даватара, 3/1, аўд. 103 (Бібліятэка юрыдычнага факультэта);
  • зав. Даватара, 3/1, аўд. 7 (Бібліятэка факультэта бібялогіі і экалогіі);
  • вул. Захарава, 32, аўд. 15 (Бібліятэка педагагічнага факультэта і факультэта фізічнай культуры);
  • вул. Гаспадарчая, 23, аўд. 218 (Бібліятэка факультэта эканомікі і кіравання і факультэта псіхалогіі);
  • вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 111 (Бібліятэка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму);
  • вул. Курчатава, 1а, каб. 508 (Інжынерна-будаўнічы факультэт);
  • вул. Курчатава, 1а, каб. 704 (Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання);
  • вул. Леніна, 32, каб. 7 (Філалагічны факультэт).

 

Для работы з ЭБД РДБ адкрыйце сайт https://dvs.rsl.ru/ з дапамогаю браўзера Mozilla Firefox ці Cent.

Стварыце кабінет карыстальніка. Для гэтага прайдзіце рэгістрацыю. Для завяршэння рэгістрацыі звяжыцеся па тэлефоне з адміністратарам віртуальнай чытальнай залы РДБ ад ГрДУ імя Янкі Купалы – Святланай Мечыславаўнай Місюкевіч (39-65-73, misiukevich_sm@grsu.by; вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а).

Пасля пацвярджэння адміністратарам рэгістрацыі ў якасці карыстальніка ВЧЗ РДБ вам будзе даступна работа з дакументамі на сайтах https://dvs.rsl.ru/ і https://www.rsl.ru/ толькі з камп’ютараў універсітэта па ўказаных адрасах.

Падрабязную інструкцыю па рабоце з дакументамі ЭБД РДБ https://dvs.rsl.ru/ вы можаце спампаваць па спасылцы >>.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў аддзел бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій (вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а, тэл. 39-65-73).

Падрабязней...

Больш за 1200 журналаў прадаставілі APC-зніжкі для аўтараў з Беларусі

Міжнародны кансорцыум бібліятэк EIFL – партнёр Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні – заключыў пагадненні з вядучымі міжнароднымі выдавецтвамі па адмене або зніжэнні аплаты за апрацоўку артыкулаў APC (APC-англ. article processing charges) для аўтараў з Беларусі пры публікацыі артыкулаў у рэжыме адкрытага доступу ў аўтарытэтных навуковых часопісах, такіх як Reviews in the Neurosciences, Epidemiology & Infection, Computer Assisted Surgery, Nanocomposites і інш.
Тут прадстаўлены поўны спіс часопісаў (больш за 1200 выданняў), для якіх дзейнічаюць умовы гэтых пагадненняў.
Абнаўленне спісу плануецца два разы на год.

Пры ўзнікненні пытанняў вы можаце звяртацца да нацыянальнага каардынатара EIFL у Рэспубліцы Беларусь Брычкоўскага Вячаслава Іванавіча па электроннай пошце v_britch@nlb.by (пераважна) або па тэлефоне (+375 17) 293 25 09.

Запіс вебінару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па пытаннях адкрытага доступу і публікацыі ў выданнях са зніжкай аплаты за апрацоўку артыкулаў APC https://www.youtube.com/watch?v=WrgdiQN08Bc.

Падрабязней...

Анлайн-семінар «Інфармацыйнае абслугоўванне ў электронным асяроддзі: выкарыстанне пошукавых магчымасцей вядучых сусветных прадметных паказальнікаў на платформе EBSCOhost»

20 красавіка 2021 г. у 14.00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе анлайн-семінар «Інфармацыйнае абслугоўванне ў электронным асяроддзі: выкарыстанне пошукавых магчымасцей вядучых сусветных прадметных паказальнікаў на платформе EBSCOhost».

На семінары будуць разгледжаны алгарытмы выкарыстання і пошукавыя асаблівасці вядучых сусветных прадметных паказальнікаў EconLit, GeoRef, Medline, MathSciNet, PsycInfo і інш. Будуць абмеркаваны перспектывы развіцця і ўдасканалення рэфератыўных баз дадзеных.

Запрошаны эксперт семінара – дырэктар па развіцці EBSCO у краінах СНД Андрэй Сакалоў.

Арганізатары:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі,

Кампанія EBSCO Information Services.

Семінар пройдзе на электроннай платформе Zoom. Для ўдзелу неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю https://conference.nlb.by/ebsco-2021/visitors/registration/.

Спасылка для далучэння да семінара будзе выслана ўсім зарэгістраваным удзельнікам за дзень да мерапрыемства.

Каардынатары:

Рудакоўская Марына Віктараўна,

загадчык аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння

Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,

тэлефон: (8 017) 293 28 90,

e-mail: rudakovskaya@nlb.by

Дамоўская Марыя Васільеўна,

загадчык сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння

Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,

тэлефон: (8 017) 293 29 26,

e-mail: virtual@nlb.by

Падрабязней...