Светлана Мисюкевич – Page 9 – Навуковая бібліятэка Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Author - Светлана Мисюкевич

Прадстаўнік навуковай бібліятэкі адзначаны ў энцыклапедыі «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» 2021

Энцыклапедыя «Хто ёсць Хто ў Рэспубліцы Беларусь» змяшчае інфармацыю пра людзей, якія дабіліся прафесійных і дзелавых поспехаў, якія ўнеслі свой уклад у развіццё розных сфер дзейнасці.

У новы выпуск энцыклапедыі ўвайшла інфармацыя аб Пажарыцкім Міхаіле Багданавічу, бібліятэкары аддзела абслугоўвання навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Падрабязней...

«Скарб душы» – выстава творчых прац супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Запрашаем!

Паважаныя калегі!

Запрашаем прыняць удзел у выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы “Скарб душы”.

Выстава адбудзецца ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі ў галоўным корпусе ўніверсітэта (Ажэшкі, 22, каб. 116) з 22 снежня 2021 г. па 14 студзеня 2022 г. Усім, хто жадае прадэманстраваць свае творчыя працы, неабходна папярэдне зарэгістравацца

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfHt7hR7JA2WGPXtaUGxN43PtIqN1liDTXBoAVGxY6wXTYy7g/viewform

Рэгістрацыя працягнецца да 20 снежня. У гэты перыяд просім прынесці ў бібліятэку вашы творчыя вырабы (Ажэшкі, 22, каб. 116, адказная асоба – Галаюх Жанна Мікалаеўна, намеснік дырэктара бібліятэкі, тэл.: 73-19-24).

Падрабязней...

Тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы РУКОНТ

Да 22 снежня 2021 г. чытачам бібдіятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы прадастаўлены тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы РУКОНТ .

ЭБС «РУКОНТ» – міжгаліновая база паўнатэкставых электронных дакументаў, якая ўключае ў сябе звыш 400 000 найменняў навуковай, вучэбнай, даведачнай літаратуры, перыядычных выданняў па ўсіх галінах ведаў вядучых і рэгіянальных выдавецтваў Расіі.

Для работы ў ЭБС РУКОНТ перайдзіце па спасылцы https://lib.rucont.ru

Доступ да базы ажыццяўляецца па логіне і паролі, якія можна даведацца ў чытальных залах бібліятэкі. Логін/пароль сапраўдны і для аддаленага доступу. Наступная рэгістрацыя на сайце не патрабуецца.

Видэаінструкцыі:
https://youtu.be/AJ6v_kXzM18 – класіфікатар калекцый
https://youtu.be/M1fqOt9vkSk – пошук у ЭБС «Руконт»
https://youtu.be/geD2UqPBaQM – расшыраны пошук

Пытанні па кантэнту і рабоце з сайтам https://lib.rucont.ru задавайце па электроннай пошце: rucont@ckbib.ru

Падрабязней...

Прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі бібліятэчных супрацоўнікаў

З 25 кастрычніка па 5 лістапада 2021 года на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі “Сучасныя тэхналогіі бібліятэчнай справы” для супрацоўнікаў бібліятэкі. У межах курсаў асаблівая ўвага была нададзена прававым асновам дзейнасці бібліятэк устаноў адукацыі, выкарыстанню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у бібліятэчнай працы, ролі бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі ў арганізацыі асноўных працэсаў. Актуальнымі былі псіхалагічныя трэнінгі па тэмах: “Псіхалагічная прафілактыка прафесійнай дэфармацыі асобы супрацоўніка бібліятэкі” і “Стрэс-копінг у прафесійнай дзейнасці супрацоўніка бібліятэкі”.

Удзельнікамі курсаў былі як супрацоўнікі навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы, так і калегі з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага політэхнічнага каледжа. Лектарамі – супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, БДУ, БНТУ і НББ.

Па словах старшыні ББА, дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзіміра Кулажанка, Купалаўскі ўніверсітэт – адзіны рэгіянальны ўніверсітэт, дзе рэгулярна праводзяцца курсы павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў бібліятэк.

Пасля паспяховай здачы заліку ўсім удзельнікам курсаў былі ўручаны пасведчанні павышэння кваліфікацыі.

Падрабязней...

Вынікі семінара ад кампаніі «Антиплагиат»

5 лістапада на базе навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся рэгіянальны навукова-практычны семінар “Праблема некарэктных запазычанняў у адукацыі і навуцы. Сістэма «Антиплагиат» як інструмент ацэнкі арыгінальнасці навуковых работ: новыя мажлівасці для вучоных і экспертаў”.

Спікер семінара – Стралкова Ірына Барысаўна, кандыдат педагагічных навук, афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Антиплагиат» у Беларусі па навучанню – расказала пра акадэмічную этыку і праблему некарэктных запазычанняў у навуковых тэкстах, аб розніцы паміж правамернымі і неправамернымі запазычаннямі. Ірына Барысаўна звярнула ўвагу на тое, як сістэма  «Антиплагиат» распазнае запазычанні і цытаты, а таксама якім чынам сістэма выяўляе самацытаванні. На канкрэтных прыкладах дакладчык паказала, як карэктна трактаваць вынікі праверкі навуковых артыкулаў і дысертацый. Асобна падкрэсліла, што ўніверсітэт павінен у першую чаргу звяртаць увагу на якасць работы, якая правяраецца, а не на фармальны высокі адсотак арыгінальнасці.

Таксама І.Б. Стралкова выдзеліла тыповыя памылкі ў працэсе ўкаранення і выкарыстання сістэмы «Антиплагиат», расказала пра асаблівасці работы з функцыяй рэдагавання поўнай справаздачы дакумента, які правяраецца.

Удзельнікамі семінара сталі не толькі супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта, але і калегі з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, установы адукацыі “БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій”.

Дадзеная тэма была акутальная для ўсіх, хто займаецца навуковымі даследаваннямі – аспірантаў, вучоных і спецыялістаў, навуковых супрацоўнікаў і выкладчыкаў.

Удзельнікі, якія наведалі семінар і запоўнілі форму зваротнай сувязі, атрымаюць імянны сертыфікат https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSefB4coK9yzmd4N8C49RegKsrPChKNyPo6KmuhiNQVJ3xu8sQ/viewform

 

З прэзентацыяй дакладчыка семінара можна азнаёміцца па спасылцы >>

Пералік спасылак да прэзентацыі >>

 

Запіс семінара

 

Прыклад праверкі навуковага артыкула з дапамогай сістэма «Антиплагиат» (відэа без гуку)

 

Прыклад праверкі дысертацыі з дапамогай сістэмы «Антиплагиат» (відэа без гуку)

Падрабязней...

Бясплатны тэставы доступ да ЭБС Znanium

ЭБС Знаніум (https://znanium.com/) і Выдавецкі Холдынг  ИНФРА-М прапануюць бясплатны тэставы доступ да Асноўнай калекцыі ЭБС і Энцыклапедыі Znanium з 01 лістапада 2021 г. тэрмінам на адзін месяц.

Для атрымання доступу да ЭБС вам неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце https://znanium.com/. Доступ дзейнічае ў лакальнай сетцы ўніверсітэта.

З падрабязнай інструкцыяй па рабоце з сайтам ЭБС можна азнаёміцца па спасылцы >> https://znanium.com/help/manuals.

Падрабязней...

Запрашаем на семінар ад кампаніі “Антиплагиат”

Паважаныя калегі!

ЗАПРАШАЕМ ВАС НА СЕМІНАР

ПРАБЛЕМА НЕКАРЭКТНЫХ ЗАПАЗЫЧАННЯЎ У АДУКАЦЫІ І НАВУЦЫ. СІСТЭМА «АНТЫПЛАГІЯТ» ЯК ІНСТРУМЕНТ АЦЭНКІ АРЫГІНАЛЬНАСЦІ НАВУКОВЫХ РАБОТ: НОВЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ДЛЯ НАВУКОЎЦАЎ І ЭКСПЕРТАЎ

5 лістапада 2021 г. у 14.00

Семінар пройдзе ў анлайн-фармаце на платформе Zoom.

Для ўдзелу неабходная папярэдняя РЭГІСТРАЦЫЯ >> >       

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfjgkJ0ulQ1kEwuUcA-LSM3olg1NHcdyXABBCeCQiTgDlzhcw/viewform

 

Семінар будзе цікавы аспірантам і іх навуковым кіраўнікам, навукоўцам, членам дысертацыйных саветаў, рэдактарам, навуковым супрацоўнікам, асобам, адказным за праверку работ у сістэме «Антыплагіят» – усім, чыя дзейнасць так ці інакш звязана з навуковымі тэкстамі, а, значыць, і з выяўленнем запазычанняў.

На семінары мы разам з вамі:

✔ Пагаворым аб акадэмічнай этыцы і праблеме некарэктных запазычанняў у навуковых тэкстах;

✔ Высветлім розніцу паміж правамерным і неправамерным запазычаннем;

✔ Удакладнім, чаму мае вагу аўтарытэтнасць крыніц цытавання;

✔ Высвятлім, як сістэма «Антыплагіят» распазнае запазычанні і цытаты;

✔ Абмяркуем, ці з’яўляецца самацытаванне плагіятам, і высветлім, якім чынам сістэма «Антыплагіят» выяўляе самацытаванні;

✔ На канкрэтных прыкладах разгледзім, як карэктна расшыфроўваць вынікі праверкі навуковых артыкулаў і дысертацый;

✔ Высветлім, навошта патрэбна экспертная ацэнка арыгінальнасці навуковых тэкстаў;

✔ Пазнаёмімся з найбольш тыповымі памылкамі ў працэсе ўкаранення і выкарыстання сістэмы «Антыплагіят»;

✔ Навучымся рэдагаваць Поўную справаздачу;

✔ Даведаемся, дзе прайсці навучанне экспертам, і інш.

Спікер семінараСтралкова Ірына Барысаўна, афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Антыплагіят» у Беларусі па навучанні; загадчык кафедры тэхналогій прафесійнай адукацыі Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі (РІПА); кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Прадстаўнікі ВМК, НДЧ, аддзела падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі могуць узяць вочны ўдзел у семінары (Ажэшкі, 22, аўд. 225).

Падрабязней...

Пачалася падпіска на друкаваныя СМІ на 1-е паўгоддзе 2022 года

Просьба падаць заяўкі на друкаваныя СМІ да 05.11.2021 г.

Для аператыўнай працы раім скарыстацца электроннай формай замовы (Ф30.9-007)

Па пытаннях падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі звяртацца ў сектар перыядычных, даведачных выданняў і дысертацыйнага фонду навуковай бібліятэкі (вул. Ажэшкі, 22, каб. № 116).

Токарава Святлана Барысаўна– кантактная асоба.

Тэлефон: 73-19-80

e-mail: s.tokareva@grsu.by

Падрабязней...